Грамадства44

«Інтарэс праяўляем». Інстытут гісторыі пракаментаваў сітуацыю вакол парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага

Намеснік дырэктара па навуковай працы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза заявіў, што Беларусь праяўляе інтарэс да парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага, знойдзеных у Вільні, піша Радыё Свабода.

У Літве створаная дзяржаўная камісія ў справе перапахавання парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Саўлюса Сквярняліса. У яе працы бярэ ўдзел доктар гуманітарных навук, былы дырэктар Інстытута гісторыі Літвы Альвідас Нікжантайціс.

Паводле яго, калі літоўскі і польскі бок дамаўляюцца аб нюансах мемарыялізацыі, то афіцыйная Беларусь гэта папросту ігнаруе. Альвідас Нікжантайціс сказаў Свабодзе, што за ўвесь час працы камісіі з беларускага афіцыйнага боку «не выяўлена ні кроплі інтарэсу».

«Прыехалі аднойчы спецыялісты з Беларусі, але гэта была нефармальная сустрэча», — сказаў Альвідас Нікжантайціс.

Вадзім Лакіза сказаў, што «гэта няпраўда».

«Інтарэс праяўляецца. Працуе і МЗС, і іншыя ўстановы. Наша група ездзіла з Беларусі ў Літву: археолаг, антраполаг, спецыялісты, эксперты-крыміналісты. Была афіцыйна накіраваная з дзяржаўных арганізацый, устаноў Беларусі група, якая сустракалася ў Літве ў МЗС, і нашы дыпламаты былі куратарамі гэтай сустрэчы. Дык як можна казаць, што яна неафіцыйная ці нефармальная?»

Паводле Вадзіма Лакізы, «праца далей працягваецца».

«Група зрабіла пэўныя высновы, свае думкі выказала, накіравала ў арганізацыі, якія пасылалі. Пытанне вырашаецца».

Вадзім Лакіза не адказаў на пытанне, ці будзе нехта з беларускага боку браць удзел у перазахаванні парэшткаў паўстанцаў Каліноўскага.

«Мая асабістая думка: прадстаўнікі беларускага боку павінны браць удзел. І я думаю, што возьмуць удзел».

Літоўскія спецыялісты кажуць, што трэба ўзяць ДНК брата Кастуся Каліноўскага Віктара, пахаванага ў Свіслачы дзеля ідэнтыфікацыі парэшткаў. Ці дапаможа беларускі бок?

«Гэтае пытаньне прапрацоўваецца. Нават учора пра гэта была размова. Магіла Віктара Каліноўскага дакладна абазначана. Пробы магчыма ўзяць».


Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай ФОТЫ

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць