Грамадства33

Стала вядома, у чым сэнс новых абвінавачванняў «бацюшку са свастыкай». Згадваецца таксама былы міліцэйскі палкоўнік

Стала вядома, што Канстанціну «Бацюшку са свастыкай» Бурыкіну выстаўлены новыя абвінавачванні. Аператыўнікі мяркуюць, што з 2014 па 2016 гады ён выдаткаваў на ўласныя патрэбы частку грошай, што выдзяляліся на камандзіроўкі спартсменаў. Агульная шкода склаў каля 17500 рублёў.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 211 КК(прысваенне або растрата). Максімальнае пакаранне — 7 гадоў зняволення.

Чытайце: «Бацюшку са свастыкай» выставілі новыя абвінавачванні — яму пагражае яшчэ 7 гадоў зняволення

Абазнаныя крыніцы паведамілі «Нашай Ніве», пра што канкрэтна ідзе гаворка. 

«Сапраўды, там быў непарадак з замежнымі камандзіровачнымі. Выглядала гэта так: едуць спартоўцы ў Эстонію, напрыклад, а ім выплочваецца толькі палова ад нормы суткавых», — сказала абазнаная крыніца. 

Але, паводле яе, апроч такіх дробных мухляжоў былі і больш значныя. 

«Пасля пачатку гэтай гісторыі ў 2016-м кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне Мінфіна па Мінскім раёне рабіла праверку дзейнасці Федэрацыі паўэрліфтынга. Па выніках якой нарадзілася вялізная запіска, на падставе чаго ў работу пусцілі органы», — сказалі нам. 

Нагадаем, што ў той час федэрацыяй паўэрліфтынга афіцыйна кіраваў старшыня БФСТ «Дынама» Генадзь Калеснік, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы кіраўнік Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС, а Бурыкін быў ягоным намеснікам і фактычным кіраўніком федэрацыі. 

«Ад «Дынама» на дзейнасць федэрацыі выдзяляліся займы, падпісваў іх Калеснік. Але тое ж кантрольна-рэвізійнае ўпраўленне зрабіла выснову, што першапачаткова гэта парушэнне закона, бо грамадскае аб'яднанне паводле Статуту не займаецца камерцыйнай дзейнасцю, таму займы не маглі выдзяляцца, бо ім апрыоры няма з чаго аддаваць — федэрацыя ж не зарабляе. І гэтыя даўгі так і засталіся на БФСТ «Дынама» і на Федэрацыі», — дадала крыніца.

Уганараванне Калесніка на пасадзе новага старшыні. Фота dynamo.by

Наколькі нам вядома, да Генадзя Калесніка, які цяпер кіруе санаторыем «Беларусь» у Сочы, ужо наведваліся работнікі сілавых структур, ягоная роля ў гэтай гісторыі пакуль не да канца зразумелая.

«Наша Ніва» ужо дэталёва расказвала пра дзейнасць Бурыкіна ў Федэрацыі паўэрліфтынга. 

Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі

Каментары3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць