Здарэнні

Каля парламента сабраліся актывісткі руху «Маці-328»

Раніцай 2 красавіка каля парламента, дзе пачалася вясновая сесія, сабраліся актывісткі руху «Маці-328». Жанчыны дамагаюцца, каб быў разгледжаны законапраект аб унясенні змяненняў у наркатычны 328-ы артыкул (па частках 2 і 3 прапануецца знізіць ніжні парог пакарання на 2 гады), піша Еўрарадыё.

Раней ён быў адпраўлены на ўзгадненне ў МУС і Вярхоўны Суд. Удзельнікі руху спадзяюцца атрымаць тлумачэнні ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. Нагадаем, напрыканцы восеньскай сесіі парламента дэпутаты вырашылі адкласці разгляд паправак у 328-ы артыкул да цяперашняй сесіі.

Вось што распавяла Еўрарадыё удзельніца руху Ліяна Шуба: «У Палату прадстаўнікоў законапраект паступіць на момант разгляду ў другім чытанні закона аб допінгу. Сёння яны будуць разглядаць закон аб допінгу ў першым чытанні. Плануецца да канца сесіі разгледзець у другім чытанні разам з папраўкамі ў 328-ы артыкул. Гэта азначае, што ў рамках гэтай сесіі Савет Рэспублікі не паспее зацвердзіць гэтыя папраўкі ў 328-ы артыкул. І адпаведна яны не паступяць на подпіс да прэзідэнта. І зноў на паўгода будзе адкладзена прыняццё гэтага закона. Мы хочам паскорыць гэты працэс і даведацца, хто канкрэтна адказны за ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў на разгляд паправак у 328-ы артыкул. Бо ёсць засцярога, што зноў гэта ўсё штучна зацягваецца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць