Здарэнні1212

Хакеістаў «Юнацтва» падазраюць у абарачэнні наркотыкаў. Іх затрымалі з гашышам

Хакеістаў мінскага «Юнацтва» падазраюць у незаконным абарачэнні наркотыкаў. Магчыма, факты былі не адзінкавыя, паведамляе МУС.

Увечары 1 красавіка нарад міліцыі Цэнтральнага РУУС патруляваў наваколлі сталічнага праспекта Пераможцаў. Увагу супрацоўнікаў прыцягнулі два маладыя чалавекі, якія, убачыўшы вартавых парадку, прыняліся нервова хаваць нешта ў кішэнях.

На прапанову прад'явіць усё, што ў кішэні, хлопцы дасталі два палімерныя слоічкі з падобным на гашыш прэсаваным рэчывам, папяровы скрутак з ідэнтычным змесцівам, тры пакуначкі насваю, шкляныя трубачкі, якімі можна карыстацца пры спажыванні наркотыкаў. Неўзабаве высветлілі і асобы затрыманых — імі аказаліся абаронца і нападаючы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск». Канфіскаванае рэчыва сапраўды з'яўляецца гашышам.

Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі высветлілі, што да распаўсюджвання наркотыку непасрэднае дачыненне маюць яшчэ двое хакеістаў клуба, іх затрымалі на наступны дзень. Высветлілася, што канфіскаваны гашыш — рэшткі пасля нядаўняй загараднай вечарынкі аднаклубнікаў.

Праваахоўнікі будуць высвятляць схемы распаўсюджвання наркотыка ў камандзе, наколькі доўга і рэгулярна яе члены ўжывалі забароненыя рэчывы, якое кола хакеістаў (і не толькі іх) удзельнічала ў гэтым.

Распачатыя крымінальныя справы на падставе чч. 1, 2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Двое мінчукоў «кінулі» замежніка на 130 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў пра спыненне перамір’я паміж ЗША і Іранам8

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць