Здарэнні

За хабар $18 тысяч затрыманы дырэктар аднаго з філіялаў прадпрыемства ў сферы энергетыкі

За атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры (18 тысяч даляраў) затрыманы дырэктар аднаго з філіялаў буйнога прадпрыемства ў сферы энергетыкі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Адзначаецца, што ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя аб атрыманні дырэктарам філіяла хабару ў асабліва буйным памеры ад службовай асобы камерцыйнага суб'екта гаспадарання. Сутнасць пытання заключалася ў тым, што падчас правядзення філіялам працэдур перамоваў неабходна было выбраць «канкрэтны» суб'ект гаспадарання для выканання будаўніча-мантажных работ у энергасістэме.

Інфармацыя знайшла сваё пацвярджэнне, і ў канцы сакавіка бсталічнымі аператыўнікамі службовая асоба затрымана з доказамі злачынства пры атрыманні хабару больш за 18 тысяч даляраў.

Заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК Р(атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Сам фігурант сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць