«Белінвестбанк» папярэджвае сваіх кліентаў пра тое, што з 2 мая змяняюцца правілы зняцця грошай у банкаматах.
Цяпер за дзень можна будзе зняць не больш за 500 рублёў на суткі. Ёсць ліміт і на месяц — можна зняць не больш за 1500 рублёў.
Для валютных картак ліміт складзе 200 даляраў ці еўра на дзень, а таксама 600 даляраў ці еўра на месяц.
Пры перавышэнні будзе спісвацца камісія — 0,5% ад сумы, але мінімум 2 рублі, альбо 3 даляры, альбо 3 еўра за кожнае зняццё.
Зняць грошы без камісіі ў аддзяленні «Белінвестбанка» таксама не атрымаецца. За любую аперацыю давядзецца заплаціць 0,5% ад сумы, але мінімум 50 капеек, ці 1 даляр, ці 1 еўра).
Уводзяцца абмежаванні і на прагляд свайго баланса — бясплатна можна праверыць свой рахунак у банкаматах толькі тройчы на месяц. Кожны наступны прагляд будзе каштаваць 25 капеек.
Каментары