Кампанія «Укртранснафта» прыпыніла транзіт расійскай нафты праз Беларусь па магістральным нафтаправодзе «Дружба», паведамляецца ў фэйсбуку кампаніі.
Транзіт прыпынілі, паколькі нафта «не адпавядае якасным паказчыкам», паведамілі ў кампаніі. Акрамя таго, у Славакіі адмовіліся ад прыёму няякаснай нафты, а ў Венгрыі няма свабодных рэзервуараў пад сыравіну, дадалі ва «Укртранснафта».
У беларускай кампаніі «Гомельтранснафта Дружба» пацвердзілі спыненне транзіту расійскай нафты. На ўчастку «Мазыр — Броды» цалкам спыненая перакачка нафты.
Каментары