Здарэнні55

Стала вядома, як у Карпатах па віне п'янага кіроўцы грузавік з беларусамі зляцеў з 40-метровага абрыву

Сёння, 6 мая каля 11:30 гадзін у сяла Быстрэц, што ў Верхавінскім раёне Івана-Франкоўскай вобласці, грузавы аўтамабіль зляцеў з абрыву вышынёй 40 м і ўпаў у раку Чорны Чарамош.

Падрабязнасці гібелі беларускіх турыстаў у Карпатах паведамілі ў паліцыі Івана-Франкоўскай вобласці Украіны.

Паліцыя вызначыла, што 47-гадовы кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем на ўздыме, у выніку чаго аўтамабіль пачаў рух назад і перакуліўся ў раку. Кіроўца — жыхар аднаго з сёлаў Косаўскага раёна — кіраваў у стане алкагольнага ап'янення. Гэта пацвердзіла медыцынская экспертыза. Кіроўца знаходзіцца ў стане шоку, абышоўся сінякамі.

У грузавіку знаходзіліся 24 чалавекі (23 турысты з Беларусі і вадзіцель). Папярэдне вядома, што група турыстаў з Беларусі павінна была ажыццявіць сплаў па рацэ і кіравалася да месца прызначэння.

У выніку ДТЗ тры чалавекі загінулі на месцы: 23-гадовая і 28-гадовая грамадзянкі Беларусі і 29-гадовы грамадзянін Беларусі.

Яшчэ 9 чалавек ва ўзросце ад 21 да 49 гадоў праходзяць медыцынскае абследаванне ў раённай бальніцы з рознымі траўмамі. Іншым пасажырам аказана дапамога на месцы здарэння.

МЗС удакладняе: у ДТЗ ва Украіне загінулі 3 беларусы, 10 атрымалі траўмы

Для дапамогі былі прыцягнутыя як паліцэйскія і ратавальнікі, так і іншыя турысты, якія ажыццяўлялі сплаў.

Заведзена крымінальная вытворчасць па ч. 3 арт. 286 КК Украіны (парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула гібель некалькіх асоб, — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на тэрмін да трох гадоў).

Кіроўца затрыманы. Неўзабаве яму абвесцяць падазрэнне, а таксама суд вызначыць меру стрымання.

Чытайце таксама: Сталі вядомыя імёны беларусаў, якія загінулі у Карпатах ФОТЫ

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

Трампа спыталі, ці ён усё яшчэ лічыць НАТА састарэлай арганізацыяй

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць34

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць8

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім24

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць