Грамадства2525

Чарговы шакуючы чэк за паездку ў таксі: 73 рублі за паўтара кіламетра

Паездка ў паўтара кіламетры на таксі абышлася пасажырцы амаль у 30 рублёў. Але пакуль яна тлумачыла кіроўцу, што такую ​​суму плаціць не жадае, чэк павялічыўся да 73 рублёў. Увесь гэты час таксіст не выпускаў жанчыну з машыны, так што ёй давялося выклікаць міліцыю, піша Tut.by

Наталля з Лунінца прыехала на аўтобусе ў Мінск — сябры запрасілі ў госці. Знаёмыя жанчыны жывуць у сталіцы ў самым пачатку вуліцы Маякоўскага — ад аўтавакзала гэта ўсяго паўтара кіламетра.

— Я не першы раз так прыехала, увесь час ад вакзала брала таксі — кошт паездкі быў не вышэй за пяць рублёў, на Uber і зусім тры рублі, — распавяла auto.tut.by жанчына. Па звычцы яна падышла да аднаго з іх, назвала адрас і спытала, ці давязуць яе за 5 рублёў.

— Ён мне сказаў: сядайце. Пакуль ехалі, я сядзела ў тэлефоне. А праз пару хвілін кіроўца ашаламіў: сказаў, што за паездку я вінная 29 рублёў!

У пасажыркі пры сабе было толькі 10 рублёў наяўнымі, іх яна і прапанавала кіроўцу, аднак такую ​​суму ён прымаць не захацеў.

— Я пакінула купюру ў салоне і паспрабавала выйсці з аўто, але не змагла: ручкі ў дзвярах былі абламаныя.

У гэты ж час кіроўца крануўся з месца, папярэдзіўшы, што жанчыну ён не выпусціць, пакуль яна не разлічыцца за паездку.

— Ён пагражаў, што не будзе выключаць таксометр і калі я не заплачу, то мне накапае сума ў тры разы большая.

Наталля кажа, што спалохалася, пачала плакаць, але пры гэтым усё ж такі тэлефанавала ў міліцыю і сваім сябрам. Пасля гэтага кіроўца спыніў аўто і выпусціў Наталлю, але таксометр не выключыў.

— Выбег з дома мой знаёмы Дзмітрый, потым прыехалі міліцыянты, яны папрасілі вадзіцеля выключыць таксометр. Таксіст выдаў мне чэк, згодна з якім я павінна заплаціць ужо 73 рублі 45 капеек.

Жанчына кажа, што ў прынцыпе магла б аплаціць такую ​​суму за паездку, калі б яна сапраўды столькі каштавала, але прынцыпова адмаўлялася гэта рабіць.

— Я нават не думала, што паездка на таксі ад борта можа столькі каштаваць, кіроўцы якія хочуць цэны, такія і ўсталёўваюць, — абураная Наталля. — У нас наперадзе Еўрапейскія гульні, у Мінск прыедуць госці з розных краін, а іх на вакзалах і аэрапорце будуць сустракаць вось такія таксісты, на якога нарвалася я. Якое ж уражанне складзецца ў іх пра нашу краіну пасля такога абдзірання?

Кіроўца таксі Вадзім, тарыфамі якога засталася незадаволеная Наталля, у падрабязнасцях каментаваць здарэнне не стаў. Сказаў, што гэтая сітуацыя вельмі сапсавала яму настрой і адняла шмат часу.

— Пасажырка не мела рацыі, ёй гэта нават міліцыянты патлумачылі. А тарыфы высокія, бо я не працую па выкліку, а ад борта, яны ў мяне прапісаны і вісяць, я іх не хаваю. Цяпер гэтае пытанне будзе вырашаць суд, але я ўпэўнены — пасажырка яго прайграе, — сказаў таксіст.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

У Беларусі арыштавалі махлярку, якая ашукала расійскіх блогераў-мільённікаў на сотні тысяч даляраў4

СААЗ: Успышка Эболы набыла сур’ёзную форму

«Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам?8

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну4

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць