Грамадства3131

Юлія Слуцкая: Людзі ў эміграцыі непазбежна губляюць сувязь з рэчаіснасцю ў Беларусі

Заснавальніца «Прэс-клуб Беларусь» Юлія Слуцкая перакананая, што людзі, якія застаюцца ў эміграцыі, перастаюць разумець, што адбываецца на радзіме. Пра гэта яна расказала ў відэаінтэрв'ю БАЖ.

Пасля падзей 2011 года былая рэдактарка «Камсамольскай праўды» і «Еўрарадыё» Юлія Слуцкая з'ехала за мяжу, але вярнулася і стварыла ў Беларусі праект «Прэс-клуб Беларусь».

«Калі мне стала ясна, што культура супрацьстаяння змяняецца, што можна нешта рабіць, я проста прыехала і стала рабіць, таму што падабаецца гэтым займацца, таму што тут гэта трэба. Рабіць адтуль тое, што трэба тут, — гэта на самай справе неэфектыўна. Ёсць другі складнік — гэта асабістае: у мяне тут дзеці, у мяне тут ужо ўнукі, я хачу быць побач.

А яшчэ я разумею, што людзі, якія там засталіся, яны непазбежна губляюць сувязь і перастаюць разумець, што тут адбываецца. Па газетных навінах і па стасунках з людзьмі, якія там, гэта немагчыма. Я проста бачу: людзі, якія засталіся, у моцным адрыве», — патлумачыла яна.

Каментары31

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць