Грамадства1818

Павел Якубовіч пра візіт Леаніда Якубовіча ў «Паедзем паядзім»: Ён просіць адвезці на вячэру туды, дзе няма людзей

«Наша Ніва» паведамляла, што пару дзён таму актывісты «варты Памяці» ля рэстарана «Паедзем паядзім» убачылі, як туды заязджае вядомы расійскі тэлевядучы Леанід Якубовіч. 

Расійскі тэлевядучы Леанід Якубовіч прыехаў у «Паедзем паядзім» ФОТА

Актывісты выказвалі здагадкі, што Якубовіч прыехаў весці вяселле. 

«Наша Ніва» дазванілася да сваяка Леаніда Якубовіча Паўла Якубовіча, былога рэдактара газеты «Советская Белоруссія». 

Якубовіч мінскі з Якубовічам маскоўскім далёкія сваякі, іх бацькі былі стрыечнымі братамі. 

Павел Якубовіч сказаў нам, што яшчэ не гаварыў са сваім сваяком наконт гэтай сітуацыі, але можа прыкладна ўявіць, што гэта было. 

«Леанід прыязджае ў Мінск амаль кожнае лета. Ён лётчык, лётае і тут па лініі ДАСААФ. Ну а вячэрае ён у рэстаранах. І мне таксама даводзілася яго ў такіх паездках суправаджаць і везці ў рэстаран. Ягонае асноўнае пажаданне пры гэтым — «каб у рэстаране не было людзей, чым менш — тым лепш». Ён жа вельмі пазнавальны, гэта як пачнецца… Кожны пазнае, падыдзе па аўтограф ці там фотасесію вырашыць зладзіць з ім. Гэта напружвае, нармальна не паясі. Таму ён і просіць так. Я думаю, ні пра які прынцыповы выбар месца гаворкі тут ісці не можа, ён не ведае Мінска, гатовы пакласціся на выбар гіда. Тым больш ён не ведае пра сітуацыю вакол Курапат і таго рэстарана. Дый тыя работнікі ДАСААФ, якія яго павезлі… Яны таксама могуць быць асабліва не ў курсе. Таму прывезлі туды, дзе мала людзей і бліжэй да Баравой. Я думаю, усё так было», — сказаў нам Павел Якубовіч. 

Якубовіч дадаў, што наўрад ці Леанід мог весці там вяселле: «Па адзежы на фота не скажаш, што чалавек едзе весці карпаратыў, дый не ўяўляю, у каго хопіць грошай у Мінску замовіць яго на вяселле. Ён звычайна іх не вядзе, вядзе аўкцыёны і карпаратывы». 

Сапраўды, на фота Леанід Якубовіч — у простым аўтамабілі і апрануты не святочна, не для выступу.

Павел Якубовіч вядомы сваім прынцыповым стаўленнем да пытання Курапат і шмат зрабіў для мемарыялізацыі трагічнага месца. 

Каментары18

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

«Пасля развалу СССР адмовіўся мяняць пашпарт». Гісторыя Славы Э., якога знайшлі ў доме з сабакамі, атрымала працяг2

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

Мілеўскі: Самае складанае — жыць як Раналду. Мне ж трэба выпіць піва, выпіць віна

Сіла тыктока. Жанчына паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекама» — там раптам адрэагавалі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць