Усяго патроху44

Амерыканец падхапіў у басейне амёбу-паразіта, якая праз нос трапіла яму ў мозг і забіла за дзесяць дзён

59-гадовы амерыканец Эдзі Грэй памёр прыкладна праз дзесяць дзён пасля наведвання аквапарку Fantasy Lake ў Паўночнай Караліне. Вінаватай у яго смерці стала амёба Неглерыя Фоулеры (Naegleria fowleri), якой купальшчык, верагодна, заразіўся ў басейне. Пра гэта піша рэсурс «Папулярная механіка».

Амёба (на фота) мае кепскую рэпутацыю. Яе траплянне ў страўнікава-кішачны тракт чалавеку нічым не пагражае, а вось трапленне ў нос можа стаць фатальным. Амёба выкарыстоўвае нюхальны нерв для пранікнення ў галаўны мозг. Яна, вядома, не хоча чалавеку зла, але ёй таксама хочацца есці.

Трапленне амёбы ў мозг і іх наступнае размнажэнне там выклікае першасны амёбны менінгаэнцэфаліт. У распараджэнні медыкаў ёсць некалькі лекаў, здольных запаволіць працяг хваробы, але поўнае адужанне на сённяшні дзень нерэальнае. Вынікам хутчэй за ўсё будзе смерць.

Заразіцца паразітам можна падчас нырання, скачкоў з вялікай вышыні і рэзкіх апусканняў у ваду. Што з гэтага рабіў Эдзі Грэй невядома, але трэба ўлічваць, што амёба — цеплалюбны арганізм, які аддае перавагу вадзе, тэмпература якой знаходзіцца прыблізна на ўзроўні чалавечай. Апусканне ў такую ​​можа быць небяспечна. Абаронай ад амёбы можа быць зацісканне ноздраў, якое прадухіляе траплянне вады ў нос.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА23

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем20

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам9

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА23

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць