Улада99

У Гомелі затрыманых распранулі дагала

3 лютага ў Гомелі за арганізацыю шэсця міліцыя затрымала трох актывістаў «Маладога Фронту» і аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

3 лютага ў Гомелі за арганізацыю шэсця міліцыя затрымала трох актывістаў «Маладога Фронту» і аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

У Цэнтральным РУУС падчас дагляду пікетоўцаў распранулі дагала. А потым адвезлі ў суд, дзе на іх наклалі штрафы.

На ходніку, які прылягае да Гомельскага пляцу Леніна, чацвёра маладых людзей разгарнулі бел‑чырвона‑белы сцяг і шасціметровую расцяжку.

Гаворыць удзельнік акцыі Андрусь Цянюта:

«Мы разгарнулі расцяжку: «КДБ нас з працы гоніць — хто абароніць?» Мы хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці на тое, што ўлада, якая павінна ахоўваць сваіх грамадзянаў, звальняе людзей з працы, садзіць у турмы за іх палітычныя перакананні. Мы ішлі да аблвыканкаму. Нас затрымалі міліцыянты. І супрацоўнікі ДАІ спрабавалі затрымаць. У дачыненні асабіста да мяне склалі два адміністрацыйныя пратаколы — за супраціў міліцыі і за несанкцыянаванае шэсце».

Апавядае Васіль Токаранка:

«Я такога нідзе ў Еўропе не бачыў, каб чалавека распраналі цалкам — дагала! Распранулі дагала. У прысутнасці нейкіх асоб у цывільным мяне нават прымусілі, прабачце, трусы зняць. Вось да чаго дажыліся!»

Разам з удзельнікамі акцыі пратэсту затрыманы быў і актывіст «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Кастусь Жукоўскі, які толькі здымаў акцыю на відэакамеру:

«Я ўвогуле тут ні пры чым. Улада скіравала рэпрэсіі ў іншае рэчышча. Яна пачала вялікія штрафы ні за што даваць.Улада апусцілася ўжо да таго, што хапае тых, хто здымае на сваю ўласную камеру шэсце, мітынг ці вяселле якое. Хутка, пэўна, і вяселле не здымеш. Я здымаў, як было шэсце людзей у барацьбе за свае правы. Мяне павязалі і далі агулам штраф 100 базавых велічыняў — тры з паловай мільёны рублёў. Гэта проста жах — два пратаколы склалі».

Складзеныя міліцыянтамі пратаколы ў аператыўным парадку разгледзела суддзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка.

Андрэй Цянюта за несанкцыянаванае шэсце і супраціў міліцыі аштрафаваны на 2 мільёны 800 тысяч рублёў, Васіль Токаранка — на 1 мільён 750 тысяч рублёў.

Судзьдзя Дамненка не звярнула нават увагі на патрабаванне запрасіць у суд перакладчыка з расейскай мовы на беларускую альбо перадаць справу суддзі, які валодае беларускай мовай.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы19

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны2

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой4

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Вольныя Купалаўцы, лабараторыі і канферэнцыя: чаго чакаць на беларускім тэатральным фестывалі ў Любліне

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы19

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць