Грамадства99

Мілінкевіч зарэгістраваў у Польшчы «Вольны беларускі ўніверсітэт»

Установа зарэгістравана ў Варшаве.

Фота Радыё Свабода

«Атрымаць рэгістрацыю было не складана, — распавёў экс-кандыдат у прэзідэнты і былы лідар руху «За свабоду» ў інтэрв'ю «Беларускаму партызану». — Фонд, які мы зарэгістравалі, называецца «Вольны беларускі ўніверсітэт». Але для таго, каб усё пачало працаваць, неабходна вялікая падрыхтоўчая праца. У нас звычайны ўніверсітэт вельмі складана запусціць. Пяць гадоў трэба мінімум, каб яго раскруціць, а гэты яшчэ складаней».

Установа зарэгістравана ў Варшаве.

«Мы хацелі зарэгістраваць універсітэт менавіта на тэрыторыі Еўрасаюза. У прынцыпе, можна было і тут спрабаваць. Можа, і дазволілі б. Але тое, што мы хочам рабіць, на тэрыторыі Беларусі падлягае ліцэнзаванню, а гэта значыць, што змест адукацыі, па сутнасці, будзе такое ж, як і ў праграмах беларускага Міністэрства адукацыі. А ў нас увесь сэнс у тым, каб можна было атрымаць самыя сучасныя еўрапейскія веды. Мы хочам ісці ў нагу са светам, — мяркуе палітык і дадае. — 

«Хоць мы і зарэгістраваныя як «Вольны беларускі ўніверсітэт», на самай справе гэта не зусім універсітэт. Гэта, хутчэй, такі аператар, які будзе дапамагаць еўрапейскім універсітэтам выйсці на беларускі навучальны рынак, і навучэнцы змогуць паспрабаваць атрымаць еўрапейскія веды праз інтэрнэт. І дыпломы павінен выдаваць, вядома, не фонд, а менавіта добры еўрапейскі ўніверсітэт».

Навучанне прадугледжваецца на англійскай і беларускай мовах. 

Што да аплаты за навучанне, то Аляксандр Мілінкевіч зазначае, што навучанне спачатку будзе бясплатнае, а потым платнае.

«Не сур'ёзна спадзявацца на тое, што донары будуць увесь час нас фінансаваць. Трэба выходзіць на самаакупнасць. І калі праект атрымаецца, калі будзе вялікая колькасць навучэнцаў, то мы хацелі б зрабіць адукацыю платнай. Але кошт будзе адназначна таннейшы, чым сённяшняе завочнае навучанне ў Беларусі».

Адукацыя, якую мы хочам даць, не заменіць цалкам вочную адукацыю, але будзе вельмі сур'ёзным дадаткам да яе.

«Цяпер нам больш за ўсё падабаецца ідэя змешанага навучання, калі чалавек усё, што можа, вывучае ў інтэрнэце, а потым прыязджае на стажыроўку, на сесію і падчас дыскусійных панэляў ўжо сустракаецца з прафесарамі. Мне здаецца, на сённяшні дзень гэта адна з самых эфектыўных сістэм», — мяркуе Мілінкевіч.

На ўдакладняючае пытанне, ці пачне ўніверсітэт набіраць студэнтаў ужо сёлета, палітык адказаў: «Усё апынулася значна складаней, чым я думаў … Я ўжо шмат разоў казаў, і кожны раз нешта адкладалася. Таму на гэты раз лепш прамаўчу…»

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў24

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць