У аператыўна-дзяжурную службу РУУС з заявай аб крадзяжы тэлевізара звярнуўся 26-гадовы мясцовы жыхар. Як распавёў хлопец, напярэдадні ён выпіваў з невядомымі мужчынамі, з якімі пазнаёміўся ў краме, паведамляе абласная міліцыя.
Месцам для адпачынку стала яго кватэра. Падчас вечарынкі гаспадар заснуў. А прачнуўшыся раніцай ні гасцей, ні тэлевізара не пабачыў.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі гасцей, а затым і вылічылі, хто прыхапіў з сабой тэлевізар. Гэта быў 22-гадовы: ён распавёў, што тэлевізар запрыкмеціў адразу.
Прычым паспеў яго здаць у ламбард, атрымаўшы 250 рублёў. Грошы патраціў на алкаголь. Маладому чалавеку пагражае да трох гадоў турмы.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0