Здарэнні88

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць

У TikTok стала папулярным відэа, знятае на выставе «Мая Беларусь».

На кадрах відаць, як некаторыя наведвальнікі адломваюць кавалачкі ад выставачнага торта і набіваюць кішэні цукеркамі з экспазіцыйных кошыкаў, піша Onliner.by.

@pashka.bloger82 #моябеларусь #выставка ♬ оригинальный звук - Lerushka_a_a

Аўтар роліка адзначае, што на выставе прадугледжаныя спецыяльныя зоны для бясплатнай дэгустацыі. Тым не менш частка гасцей, па яго словах, аддала перавагу каштаваць прадукцыю з дэманстрацыйных узораў.

Сітуацыю пракаментавалі ў Белдзяржхарчпраме. Там патлумачылі, што на відэа можна ўбачыць недэгустацыйныя ўзоры прадпрыемстваў «Чырвоны Харчавік» і «Камунарка», прызначаныя выключна для паказу. Пашкоджаны торт аператыўна прыбралі з экспазіцыі.

— На яго месцы будуць размешчаныя кветкавыя кошыкі з зефірнымі кветкамі ў плёнцы. Прадукцыя выраблена і зараз адпраўляецца з Бабруйска ў Мінск, — дадалі на прадпрыемстве.

Арганізатары выставы звярнуліся да наведвальнікаў з просьбай трымацца вызначаных правілаў. Яны нагадалі, што дэгуставаць прысмакі можна толькі на спецыяльна пазначаных стойках. Таксама гасцей заклікалі акуратна абыходзіцца з экспанатамі і абсталяваннем і праяўляць павагу да ўдзельнікаў выставы і іншых наведвальнікаў.

Каментары8

  • user
    08.01.2026
    Ну ладно конфеты, но я вот не понимаю, как не противно ломать кусок от уже перелапанного торта
  • Антибыдло
    08.01.2026
    Примитивный уровень развития и культуры постсовка - быдла.
    Наглость - второе счастье.
  • Шмыг
    08.01.2026
    Сразу вспомнился позор с бургер кингом в столице
    Когда люди приходили с бидонами за бесплатной кока-колой

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць