Грамадства3939

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Заснавальнік колішняй баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоль Вайцяхоўскі разам з Усерам здымаліся для прапагандысцкага фільма «Чужое неба». Гаварылі, што іх падманулі.

Анатоль Вайцяхоўскі. Скрыншот: БТ

Актывісты Беластока забілі трывогу: знік прадпрымальнік і заснавальнік папулярнай у 1990‑я баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоль Вайцяхоўскі, які пасля пратэстаў 2020 года выехаў у эміграцыю.

Мясцовыя заўважылі, што мужчына перастаў з’яўляцца на працы ў таксі пасля таго, як памёр яго экс-сусед па кватэры Уладзімір Усер. Нагадаем, той знаходзіўся ў Польшчы пад следствам па справе аб шпіянажы.

Аднак, як стала вядома «Нашай Ніве», пакуль у Беластоку панічна шукалі Анатоля Вайцяхоўскага, уяўляючы самыя розныя версіі знікнення, ён знайшоўся ў Беларусі.

Анатоль Вайцяхоўскі. Фота: яго старонка ва ўкантакце

У лістападзе 2025‑га ў беластоцкую кватэру, дзе Вайцяхоўскі жыў разам з 69‑гадовым бабруйчанінам Уладзімірам Усерам (Лазаравым) уварваліся восем чалавек са зброяй і ў бронекамізэльках — гэта былі польскія спецслужбы. У кватэры правялі ператрус, а Лазарава забралі па падазрэнні ў шпіянажы. Аднак неўзабаве ён памёр: спынілася сэрца.

Да шпіянажнай гісторыі абодва суседы ўляпаліся ў прапагандысцкі фільм БТ. Па замове прапагандыстаў, якія назваліся актывістамі з Вільні, якія хочуць дапамагчы з фінансаваннем тым, каму цяжка ў эміграцыі, Вайцяхоўскі і Усер запісалі відэа, у якім расказалі пра ўсе мінусы жыцця ў замежжы.

Анатоль Вайцяхоўскі тады сцвярджаў, што трапіў у фільм «Чужое неба» памылкова, бо даверыўся суседу. Абодва зарабілі на фільме па 50 еўра.

Беластоцкія актывісты распавялі, што Вайцяхоўскі нечакана знік каля месяца таму (праз суткі пасля таго, як Усер памёр у шэлтары). Анатоль выдаліў свой профіль у тэлеграме, выключыў тэлефон і перастаў выходзіць на працу ў таксі.

Паспрабавалі датэлефанавацца да жонкі Анатоля Таццяны, якая працягвала жыць у Беларусі. Падчас размовы жанчына вяла сябе падазрона: няўпэўнена прамовіла, што з Анатолем яны даўно ў разводзе і яна нічога пра яго лёс не ведае. Пры гэтым у яе інстаграме было мноства фота і відэа з водпуску з мужам, якія датаваліся 2025 годам. Пасля гэтага званок перарваўся, і ўжо наступным разам слухаўку падняў сам Анатоль, які паспеў распавесці, што ён «адпачывае ў сваякоў». На пытанне ж, чаму ён з’ехаў з Польшчы і ці плануе вяртацца, мужчына кінуў трубку.

Анатоль разам з жонкай Таццянай. Пасля размовы жанчына выдаліла свой інстаграм

Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года мужчына з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х Вайцяхоўскі стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную. У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя.

У 2023 годзе Вайцяхоўскага затрымаў ГУБАЗіК — за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола».

Каментары39

  • Болек
    08.01.2026
    Я таксама вяртаюся. "Накушался"
  • Hooch
    08.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Tut
    08.01.2026
    Агент кдб.
    Так і дадайце ў адмысловую базу.
    Магчыма і Лазараў не сваёй смерцю памёр.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»21

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Усе навіны →
Усе навіны

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар58

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»21

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць