Улада1616

ЗША і Беларусь вяртаюць паслоў пасля дзесяцігадовага перапынку

ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў, паведамляе БелТА

Пра гэта сёння заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Я хацеў бы перадаць прывітанне ад дзяржсакратара, які папрасіў мяне прыехаць, каб прысутнічаць на важным гістарычным моманце нашых двухбаковых адносін. Пасля нашай сустрэчы мы зробім абвестку, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў», — сказаў Дэвід Хэйл.

«Мы згодныя з вамі, што тое становішча рэчаў ненатуральна, ненармальна. І мы рады, што гэта глава заканчаецца. Мы закрываем гэту главу з прычыны тых крокаў, якія ваша краіна і вы асабіста зрабілі. Таксама адзначаем то бачанне, якія вы прынялі на ўзбраенне — большай разнастайнасці як ва ўнутраных справах, так і ў адносінах з навакольным светам. Мы вельмі моцна падтрымліваем гэта бачанне і зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам на гэтым шляху», — падкрэсліў намеснік дзяржсакратара ЗША.

Ён адзначыў, што ЗША гэта робяць не з мэтай спаборніцтва з нейкай іншай краінай, а толькі ў мэтах таго, каб патэнцыял двухбаковых адносін быў рэалізаваны ў поўнай меры.

«А таксама таму, што нам вельмі дарагі гэты рэгіён і мы вельмі ўважліва ставімся да пагроз бяспекі. Таксама таму, што мы вельмі моцна падтрымліваем суверэнітэт і незалежнасць Беларусі», - дадаў Дэвід Хэйл

***

Нагадаем, у сакавіку 2008 года, пасля ўвядзення ЗША санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», пасол Беларусі Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт. Колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Мінску было скарочана з 35 да пяці супрацоўнікаў. А дыпламатычныя місіі працавалі на ўзроўні часовых павераных

У 2014 годзе беларускі бок дазволіў павялічыць штат амбасады ЗША з пяці да шасці чалавек, і неўзабаве пасля гэтага амерыканскае дыппрадстаўніцтва пашырыла спіс візавых паслуг для грамадзян Беларусі.

З 2018 года візы сталі выдавацца ў Мінску ўсім ахвотным, але тады рашэнне пра вяртанне паслоў не было прынятае.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты27

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык звярнулася з просьбай дапамагчы ёй з пазыкамі на $12 тысяч. Што з гэтага выйшла?28

Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура7

Сёння на Гомельшчыну заляцелі мінімум шэсць расійскіх беспілотнікаў

Кліматолагі абмяркоўваюць магчымасць перакрыцця дамбай Берынгава праліва. Навошта?9

Стваральнікі MSQRD закрываюць праект Locals2

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі2

Пачобут: Турэмныя наглядчыкі святкавалі напад на Украіну савецкімі песнямі51

У Мінску далі назвы васьмі прыпынкам транспарту, адзін перайменавалі2

У мінскім метро памёр чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты27

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць