Здарэнні1111

У Мінскім аэрапорце чатыры гадзiны не было святла

У Мінскім аэрапорце ў нядзелю, 29 верасня, з 4:22 не было электрычнасці. Рэйсы затрыманыя, усе сістэмы аэрапорта не працавалі, людзі чакаюць у будынку сваіх вылетаў. Па стане на 9:18, не вылецела своечасова 8 рэйсаў, піша TUT.BY.

Фота: Ганна Крылова

Што кажуць пасажыры?

— Інфармацыі няма ніякай, нікому нічога не кажуць, камп'ютары не працуюць, разметка не працуе, касы і стойкі рэгістрацыі таксама. Дзеці спяць на падлозе. Адміністрацыя на сувязь не выходзіць, людзям не прапанавалі нічога — ні вады, ні ежы. Некалькі хвілін таму па гучнай сувязі абвясцілі пажарную трывогу і тэрміновую эвакуацыю. Людзі стаяць у аэрапорце, нікога так і не эвакуіравалі, — паведаміла TUT.BY Вольга, яна ў аэрапорце з 6-й раніцы.

— Людзі просяць вады і ежы ў работнікаў аэрапорта. Купіць нічога нельга. Касы не працуюць, — паведамляе Ганна Крылова. Паводле яе, вады потым усё ж пасажырам прынеслі. Пазней, кажа пасажырка, паабяцалі гарачае харчаванне дзецям.

— Знаходзімся ў самалёце рэйсам Аэрафлота на Шарамеццева, ўзлёт не дазваляюць. Пасажыры стыковачных рэйсаў вельмі нервуюцца, — паведамляў пасажыр Дзмітрый.

Мяркуючы па табло вылетаў аэрапорта, па стане на 8:45 яшчэ былі затрыманыя некалькі рэйсаў, ужо ў 09:00 пасадка на ўсе была завершана.

 

Што кажуць энергетыкі?

Як паведаміў TUT.BY прадстаўнік «Белэнерга» Аляксандр Малькоў, праблема на баку аэрапорта — энергетыкі спраўна забяспечваюць электраэнергіяй мясцовую падстанцыю.

— Раніцай 29 верасня ажыццяўлялася надзейнае знешняе электразабеспячэнне Нацыянальнага аэрапорта. Высакавольтныя лініі 110 кВ і абсталяванне падстанцыі «Аэрапорт», якія належаць РУП «Мінскэнерга», працавалі без збояў. Адключэнні электраэнергіі ў Нацыянальным аэрапорце звязаныя з тэхнічнымі непаладкамі на энергетычным абсталяванні, якое належыць Нацыянальнаму аэрапорту.

Работнікі РУП «Мінскэнерга» аказалі неабходную тэхнічную дапамогу спецыялістам энергаслужбы Нацыянальнага аэрапорта для хутчэйшага аднаўлення надзейнага энергазабеспячэння спажыўцоў, падлучаных да секцый 10 кВ падстанцыі «Аэрапорт».

Што кажа аэрапорт?

— Зафіксаваныя збоі ў падачы электраэнергіі. Адміністрацыя аэрапорта просіць прабачэння за часовыя нязручнасці пры рэгістрацыі. Праводзяцца ўсе неабходныя работы і мерапрыемствы, скіраваныя на больш хуткае аднаўленне падачы электраэнергіі, — паведаміла TUT.BY прэс-сакратар аэрапорта Раміна Саматханава.

Паводле яе, каля 8:20 раніцы падача электраэнергіі адноўлена.

— Ліквідаваны перабоі ў падачы электраэнергіі. Аэрапорт перайшоў на працу ў штатным рэжыме.

Па словах прадстаўніка аэрапорта, у будынку аэравакзала па патрабаванні пасажырам давалі пітную ваду, таксама аэрапорт арганізаваў дадатковыя месцы для таго, каб пасажыры маглі сесці.

У такіх сітуацыях аэрапорт не павінен прапаноўваць пасажырам гарачае харчаванне — толькі ахаладжальныя напоі.

Пажарная трывога з патрабаваннем эвакуацыі, тлумачыць Раміна Саматханава, спрацоўвала з прычыны перабояў у сетцы — узгарання ў будынку аэравакзала не было.

У аэрапорце шкадуюць, што аб'явы напалохалі пасажыраў, і запэўніваюць, што, калі б неабходнасць была рэальнай, работа ўсіх службаў была скіравана б на бяспеку пасажыраў.

— Зараз аэрапорт робіць усё магчымае, каб паскорыць аднаўленне працы ў штатным рэжыме ўсіх неабходных аперацый: рэгістрацыі, апрацоўкі багажу і іншых, — паведаміла Рамінуа Саматханава.

Паводле яе, па стане на 9:18, не вылецела своечасова 8 рэйсаў. З прылётам праблем не было — самалёты прымаліся па раскладзе.

Прычына адключэння пакуль невядомая, працуюць спецыялісты.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць