Смаргонь — Данюшава — Жодзішкі.

Пабачыць Завілейскі край і мястэчка Жодзішкі запрашае фонд «Краіна замкаў».
Уся Гродзенская вобласць ведае пра Жодзішкі як пра мясцовыя Навінкі, але мала хто ў поўнай меры ўяўляў сабе прыгажосць тутэйшых мясцін.
Прыватны інвестар выкупіў ў дзяржавы млын свайго дзеда 1781 года пабудовы, «угаварыў» яго зноў круціць кола і малоць муку, а заадно арганізаваў у будынку этнаграфічны музей.

Экскурсію па мястэчку зладзіць краязнаўца, бард Алег Мізула. Акрамя млына можна будзе пабачыць лёхі езуіцкага калегіума, старадаўні кальвінскі збор 1612 г., бровар, неверагодныя па прыгажосці віды Віліі.

Пры канцы экскурсіі Алег прыме гасцей на аграсядзібе з абедам і невялікім аўтарскім канцэртам (за дадатковую аплату).
А пачнецца падарожжа са Смаргоні, дзе можна агледзець старадаўні храм Архангела Міхаіла 1553 г.

Пабачаць экскурсанты і Залатую горку — месца лютых баёў Першай сусветнай вайны.
Недалёка ад Смаргоні, за Віліяй, размясцілася вёска Данюшава з 200-гадовым драўляным касцёлам Святой Тройцы на беразе ракі.

На пляцоўцы перад касцёлам цудам захаваўся нямецкі помнік, пастаўлены ў гонар наступу германскіх войскаў летам 1915-га. Здзіўляе, як гэты мемарыял перажыў савецкі час. Цяпер ён мае высакародную функцыю: служыць падножжам для скульптуры Панны Марыі.

Запісацца ў падарожжа па Завілейскім краі можна, патэлефанаваўшы:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807
Каментары