У Маскве жанчына 20 хвілін трымала за руку суседку, якая выпала з акна
Жыхарка Масквы 20 хвілін трымала за руку жанчыну, якая выпала з акна шматпавярховага дома, паведамляе РЕН ТВ.
Паводле тэлеканала, жанчына 60-65 год сарвалася з вышыні чацвёртага паверха.
Суседка паспела схапіць яе за руку і стала клікаць на дапамогу. Адзін з мінакоў пачуў крыкі і дапамог зацягнуць жанчыну ў кватэру.
Каментары