Літаратура44

Ужо сёння. У Мінску высадзіцца шведскі літаратурны дэсант

16 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае аматараў скандынаўскай літаратуры на сустрэчу з шведскімі гасцямі. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) пройдзе сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Грэтай Рутбёль і паэтам і раманістам Ёргенам Гасілеўскі. Акрамя пытанняў уласнай творчасці, госці распавядуць пра дзейнасць Шведскага саюза пісьменнікаў, у кіраўніцтва якога яны ўваходзяць.

Грэта Рутбёль (н.1956), старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў: »Літаратурная агенцыя піша пра мяне так: «Грэта Рутбёль доўгія гады працавала спявачкай, а цяпер піша дзіцячую літаратуру, спецыялізуючыся на вершах-песнях і папулярных дзіцячых энцыклапедыях. Дасціпнасць і арыгінальнасць — адзнакі яе фірмовага стылю». Але пачынала я з раману, тады мне было дваццаць пяць. Цяпер я — аўтарка трыццаці кніжак для дзяцей. Я перакананая, што мы можам распавядаць дзецям пра ўсе аспекты рэчаіснасці, найважнейшае пытанне ў тым, як гэта рабіць. Смерць — адна са з’яваў, пра якую мы абавязаны казаць таксама».

Ёрген Гасілеўскі (н.1961), сябра Рады Шведскага саюза пісьменнікаў.

Ёрген Гасілеўскі пачынаў як музыка і мастак, але з 1980-х перайшоў на паэзію і прозу. У сваіх дзесяці паэтычных кнігах ён шукае ўласны спосаб самавыяўлення наўзбоч спосабаў традыцыйных. Ягоны апошні па часе раман Hastigheten («Хуткасць») прысвечаны зверствам падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Асноўныя пытанні тут, хто мае права пісаць пра гэта, чым мы мусім кіравацца і як мы павінны пра гэта пісаць. Гэта галоўныя эстэтычныя выклікі для сучаснай літаратуры, на якіх ён хацеў бы спыніцца.

  • Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13)
  • Час: 16 кастрычніка, 19:00.
  • Уваход вольны!

Каментары4

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →