Нерухомасць22

Кватэрнае пытанне: як стаць тым, хто мае патрэбу ў жыллі, у Мінску і атрымаць ільготы ад дзяржавы

Набыць кватэру ў новабудоўлі Мінска — справа няпростая. Шмат у каго на гэта не хапае ўласных грошай. І нават звычайны крэдыт у банку можа не выратаваць. Але ў дзяржавы на гэты выпадак ёсць невялікі козыр — ільготнае жыллё або фінпадтрымка ў пагашэнні камерцыйных крэдытаў для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Разабрацца ў тым, хто можа стаць тым самым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, або атрымаць крэдыт на будаўніцтва жылля на льготных умовах, дапамаглі начальнік аддзела прававога рэгулявання і рэалізацыі жыллёвай палітыкі Упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Анжаліка Дайнэка і галоўны спецыяліст аддзела прававога рэгулявання і рэалізацыі жыллёвай палітыкі Упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Наталля Коўзелева.

Каго возьмуць?

Пачнём з таго, што асноўны нарматыўны дакумент, які вызначае, хто і на якіх падставах можа стаяць на чарзе тых, хто мае патрэбу, — гэта ўказ прэзідэнта ад 16 снежня 2013 года №563. Згодна з гэтым дакументам, тымі, хто мае патрэбу, могуць быць прызнаныя:

  • грамадзяне, у якіх забяспечанасць агульнай плошчай жылля ў займаным памяшканні складае менш за вызначаную норму;
  • тыя, хто пражывае ў у жыллі, якое не адпавядае вызначаным для пражывання санітарным і тэхнічным нормам;
  • тыя, хто пражывае ў інтэрнатах або здымным жыллі;
  • тыя, хто пражывае ў арэндным жыллі, якое прадастаўлена на тэрмін працы (службы);
  • тыя, хто пражывае ў адным пакоі або аднапакаёвай кватэры з грамадзянамі, каму па стане здароўя патрабуецца асобнае жыллё;
  • тыя, хто пражывае ў аднапакаёвай кватэры (або неізаляваных жылых пакоях) і не з'яўляецца блізкімі сваякамі (да блізкіх сваякоў адносяцца: муж і жонка, бацькі, усынавіцелі, дзеці, у тым лiку ўсыноўленыя, родныя браты і сёстры, дзед, бабуля, унукі);
  • маладыя сем'і (калі аднаму з сужэнцаў менш за 31 год на момант пастаноўкі на ўлік), якія ўпершыню ўступілі ў шлюб (абое сужэнцы) і не маюць уласнага жылля;
  • тыя, хто пражывае ў адной кватэры, заселенай некалькімі ўласнікамі, пры забяспечанасці жыллём менш за вызначаную нормк;
  • тыя, у каго забяспечанасць агульнай плошчай жылля ніжэйшая за вызначаную норму. Па Беларусі такі нарматыў складае 15 кв.м., па Мінску — 10 кв.м. Важна ведаць, што пры разліку ўлічваецца агульная плошча ўсіх жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці і (або) карыстанні чалавека і членаў яго сям'і (для г. Мінска — у г. Мінску і Мінскім раёне).

Варта мець на ўвазе, што пры пастаноўцы на ўлік у Мінску неабходна быць пастаянна зарэгістраваным па месцы жыхарства ў сталіцы не менш за 10 гадоў (не абавязкова запар, можна — у сукупнасці).

Цяпер чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні ўмоў жылля, у Мінску складае каля 196 тыс. чалавек, з іх 5,8 тысяч — шматдзетныя сем'і. У тым ліку з пачатку 2019 года адміністрацыямі раёнаў Мінска прынята на ўлік каля 2 тысяч чалавек, з якіх 553 шматдзетныя сям'і.

У апошнія гады прыярытэт пры накіраванні на будаўніцтва жылля аддаецца шматдзетным сем'ям, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам надзеленыя пазачарговым правам на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля. Сярод такіх сем'яў, у першую чаргу, — шматдзетныя сем'і, якія маюць чацвярых і больш дзяцей, і шматдзетныя сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Што дадуць?

Дзяржпадтрымка ў будаўніцтве або куплі жылля цяпер выдзяляецца па ўказе №240. Ён быў прыняты ў дадатак да ўказа №13 для прыцягнення дадатковых крыніц фінансавання будаўніцтва жылля шляхам уключэння ў жыллёвае будаўніцтва камерцыйных крэдытаў банкаў. Гэты дакумент увёў паняцце субсідыі.

Субсідыя — гэта адрасная дзяржаўная падтрымка, якая аказваецца канкрэтным катэгорыям грамадзян шляхам выплаты з бюджэту часткі працэнтаў за карыстанне камерцыйным крэдытам. Субсідыя прадастаўляецца ў безнаяўнай форме і накіроўваецца ў банк, які выдаў камерцыйны крэдыт, на пагашэнне за грамадзяніна часткі працэнтаў або асноўнага доўгу.

На пагашэнне асноўнага доўгу могуць разлічваць: шматдзетныя і маладыя сем'і; дзеці-сіроты і грамадзяне, якія з'яўляюцца наймальнікамі сацыяльнага жылля, прадастаўленага ім як дзецям-сіротам; грамадзяне, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды; інваліды з дзяцінства I і II групы.

Умовы прадастаўлення субсідыі па ўказе №240 аналагічныя умовам прадастаўлення льготнага банкаўскага крэдыту па ўказе №13.

Колькі дадуць?

Памеры субсідыі на выплату часткі працэнтаў:

  • шматдзетным сем'ям, якія маюць траіх непаўналетніх дзяцей на дату падачы заявы аб прадастаўленні субсідый, — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, павялічанай на 2 працэнтныя пункты;
  • шматдзетным сем'ям, якія маюць чацвярых і больш непаўналетніх дзяцей на дату падачы заявы аб прадастаўленні субсідый, — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, павялічанай на 3 п.п.;
  • шматдзетным сем'ям, якія маюць не менш за траіх дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў на момант падачы заявы аб прадастаўленні субсідыі на выплату часткі працэнтаў, а таксама дзецям-сіротам і грамадзянам, якія з'яўляюцца наймальнікамі сацыяльнага жылля, прадастаўленага ім як дзецям-сіротам, — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, павялічанай на 2 п.п.;
  • іншым грамадзянам, пералік якіх указаны вышэй — у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка, зменшанай на 2 п.п.

Памеры субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу:

  • шматдзетным сем'ям:

пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей на дату падачы заявы аб прадастаўленні субсідый — 95% ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце;

пры наяўнасці чатырох і больш непаўналетніх дзяцей — 100% ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце.

  • маладым сем'ям, названым у абзацы трэцім падпункта 1.4 Указа №240:
  • пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці — у памеры 10% ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце;
  • пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) другога дзіцяці — у памеры 20% ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце.
  • дзецям-сіротам і грамадзянам, якія з'яўляюцца наймальнікамі сацыяльнага жылля, прадастаўленага ім як дзецям-сіротам, грамадзянам, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы — у памеры 50% ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце.

Максімальны памер крэдыту, які падлягае субсідзіраванню:

нарміраваны памер жылога памяшкання * колькасць членаў сям'і * гранічны нарматыў кошту 1 кв. метра * 90% (шматдзетныя — 100%).

Пры павелічэнні складу сям'і грамадзяніна, які з'яўляецца атрымальнікам субсідыі (субсідый), у сувязі з нараджэннем дзяцей у перыяд ажыццяўлення будаўніцтва (рэканструкцыі), жылля робіцца пераразлік максімальнага нармаванага кошту жылога памяшкання шляхам унясення змяненняў у раней прынятыя рашэнні на падставе заяў гэтых грамадзян.

Больш падрабязна пра тое, як стаць на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ці атрымаць ільготны крэдыт на жыллё, чытайце ў спецыяльным матэрыяле-інструкцыі на партале Realt.by.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?44

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

Расія пачала вясновы наступ на 100‑кіламетровым фронце. Украіна была гатовая8

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць