Грамадства1111

У Беластоку перайменавалі вуліцу Лупашкі, чый атрад спаліў беларускую вёску

Гарадская рада Беластока пастанавіла змяніць назву вуліцы, якая насіла імя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», польскага антыкамуністычнага падпольшчыка. Гісторыкі кажуць, што яго падначаленыя забівалі беларусаў у вёсках Беласточчыны, паведамляе Радыё Свабода.

За змену назвы вуліцы прагаласавалі 13 дэпутатаў, 12 былі супраць. Цяпер былая вуліца Лупашкі будзе называцца Падляскай. Назваць адну з вуліц Беластока ў гонар Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі» гарадская рада пастанавіла ў красавіку 2018 года.

Супраць надання вуліцы ў Беластоку імя Лупашкі летась выступалі мясцовыя людзі, як беларусы, так і палякі. На вуліцы Лупашкі невядомыя пісалі на агароджах «Забойца» і клеілі налепкі. Польскія нацыяналісты нават патрулявалі вуліцу з мэтай абараніць шыльды ад нязгодных.

10 траўня 1945 года польскія падпольшчыкі, падначаленыя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», спалілі на Беласточчыне беларускую вёску Вілюкі. Быў забіты жыхар вёскі Васіль Германюк. 22 мая падначаленыя Лупашкі спалілі вёску Патокі.

Падчас пажару загінулі трое дзяцей — Мікалай Герасімчук (10 гадоў), Ніна Герасімчук (8 гадоў) і Яўгенія Герасімчук (6 гадоў). За тыдзень да гэтага той самы атрад расстраляў чатырох жыхароў Патокаў — Яна Бекіша, ягонага 15-гадовага сына Уладзіміра, а таксама братоў Яна і Уладзіміра Малашэўскіх. Іх абвінавацілі ў сімпатыях да камуністычнай улады.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць