Грамадства1616

«Аўтобус жахаў», цалкам набіты пластыкам, з’явіўся ў Мінску ФОТЫ

За тыдзень установы мінскай вуліцы Кастрычніцкай выкідаюць больш за 20 000 пластыкавых бутэлек. Гэты аб'ём ледзь удалося змясціць у рэтра-аўтобус, які 31 кастрычніка прыпаркаваўся ў канцы тусовачнай вуліцы. Там жа абсталявалі прыпынак «Тупік» (вул. Кастрычніцкая). Назва мае як літаральны, так і вобразны сэнс.

«Тупік — кірунак, куды мы рухаемся праз сваю безадказнасць і неасэнсаванае спажыванне аднаразовага пластыку, — каментуе Наталля Грынцэвіч, дырэктар дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў». Толькі ўявіце, калі адна менская вуліца за некалькі дзён прадукуе цэлы аўтобус пластыку, то што адбываецца ва ўсёй сталіцы, краіне, свеце. Кожны год беларусы выкідаюць больш за мільярд ПЭТ-бутэлек!»

За 20 000 ПЭТ-бутэлек — гэтая лічба стала нагляднай дзякуючы ўстанове «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» і руху «Мэта 99». Ініцыятары акцыі ўжо пачалі трансфармаваць Кастрычніцкую ў plastic-free тэрыторыю. Каб паменшыць спажыванне пластыку, кожны неабыякавы чалавек можа абраць з 3-х варыянтаў дзеянняў найбольш зручны для сябе:

  • Насіць шматразовую бутэльку / кубак;
  • Купляць напоі ў больш экалагічнай шкляной тары;
  • Здаваць выкарыстаны пластык на перапрацоўку.

У найбліжэйшыя дні ініцыятары праекта паставяць кантэйнеры для збору другасных рэсурсаў каля устаноў, а таксама падораць спецыяльныя ёмістасці для збору адходаў шкла, паперы і пластыку офісам, якія жадаюць далучыцца да акцыі. Бары Кастрычніцкай далучацца да экатрэнду і будуць прапаноўваць гасцям «піць за здароўе планеты», матывуючы замаўляць напоі ў шкляным посудзе.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць