Улада

Мінфін ЗША прадоўжыў да 1 чэрвеня рашэнне аб змякчэнні санкцый

у адносінах да двух беларускіх прадпрыемстваў

аб змякчэнні санкцый у адносінах да двух беларускіх прадпрыемстваў

Міністэрства фінансаў ЗША прадоўжыла да 1 чэрвеня 2009 года рашэнне аб змякчэнні санкцый у адносінах да двух беларускіх прадпрыемстваў — «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно», што ўваходзяць у склад канцэрна «Белнафтахім». Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Мінфіна ЗША.

Паводле дакумента, амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі да 1 чэрвеня 2009 года. У той жа час уласнасць гэтых двух прадпрыемстваў застаецца заблакаванай у адпаведнасці з урадавым распараджэннем № 13405. «Грамадзянам ЗША таксама забаронена праз або пры пасрэдніцтве прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно» купляць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб’ектаў гаспадарання, занесеных у спіс», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

***

Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША увялі эканамічныя санкцыі ў адносінах да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі. Двухбаковыя адносіны пагоршыліся ў сакавіку 2008 года пасля таго, як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна (апошняга з шасці прызнаных міжнароднай супольнасцю палітвязняў на той момант). Паслы Беларусі і ЗША былі адкліканыя з Вашынгтона і Мінска для кансультацый; штаты абодвух пасольстваў скарочаны да мінімуму.

Уведзеныя санкцыі, у прыватнасці, прадугледжвалі замарожванне ўсіх змешчаных пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскіх рахункаў канцэрна і яго прадстаўніцтваў у Германіі, Латвіі, Украіне, Расіі і Кітаі, а таксама рахункаў даччынай кампаніі «Белнафтахім Ю‑эс‑эй». Апрача таго, амерыканскім бізнесменам было прадпісана ўстрымацца ад кантактаў з канцэрнам.

У сакавіку 2008 года былі апублікаваныя ўдакладненні, паводле якіх пад дзеянне санкцый падпадалі прадпрыемствы, доля «Белнафтахіма» ў якіх складае 50% і больш.

5 верасня Мінфін ЗША на паўгода змякчыў эканамічныя санкцыі ў адносінах да прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно».

Каментары

Цяпер чытаюць

Уначы расіяне ўдарылі па Кіеве. У Кіева-Пячэрскай лаўры ўзнік пажар

Уначы расіяне ўдарылі па Кіеве. У Кіева-Пячэрскай лаўры ўзнік пажар

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уначы расіяне ўдарылі па Кіеве. У Кіева-Пячэрскай лаўры ўзнік пажар

Уначы расіяне ўдарылі па Кіеве. У Кіева-Пячэрскай лаўры ўзнік пажар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць