Грамадства11

З «Тупіка» ў музей — з вуліцы Кастрычніцкай з'ехаў аўтобус з бутэлькамі

31 кастрычніка на вуліцы Кастрычніцкай прыпаркаваўся аўтобус, бітком напоўнены ПЭТ-бутэлькамі. 20 тысяч бутэлек — столькі пластыку выкідае тусовочная вуліца за тыдзень. Хорар-аўтобус стаяў на прыпынку «Тупік» дзесяць дзён, пасля чаго з'ехаў у мінскі Музей гарадскога пасажырскага транспарту, а яго змесціва адвезлі на перапрацоўку.

«Покед, пакет & ПЭТ!» — гэты слоган стаў асабліва важным для гасцей і работнікаў устаноў Кастрычніцкай цягам апошніх двух тыдняў. Мінчукоў уразіла экаінсталяцыя, якая паказвае, колькі пластыку прадукуе адна вуліца за некалькі дзён. Рух «Мэта 99» і ўстанова «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» вырашылі дапамагчы тусовачнай вуліцы ствараць менш адходаў пластыку. Для гэтага ініцыятары акцыі падарылі офісам ёмістасці для збору шкла і пластыку, паставілі некалькі спецыяльных кантэйнераў каля кавярняў і бараў. Самі ўстановы кожны вечар прапаноўваюць наведвальнікам калі ўжо піць, то за здароўе планеты: ахвотна наліваюць напоі ў прынесены госцем кубак, рэкамендуюць замаўляць напоі ў шкляным посудзе і выкідаюць адходы паасобна, каб пусціць іх у другасную вытворчасць.

Галоўны элемент экаінсталяцыі на Кастрычніцкай — сіні рэтра-аўтобус 1979 года — дапоўніць калекцыю з 2 000 экспанатаў у адным з самых буйных сталічных музеяў. Па адрасе Партызанскі праспект, 6 прадстаўленыя віды грамадскага транспарту Мінска розных часоў: ад конкі да электробуса. Асабліва музей ганарыцца самай вялікай у Беларусі калекцыяй рарытэтных транспартных сродкаў. У гэтай экспазіцыі можна ўсё памацаць, увайсці ў салон, прысесці за руль і сфатаграфавацца.

Дваццаць тысяч бутэлек з рэтра-аўтобуса ініцыятары акцыі перадалі сартыровачнаму прадпрыемству. У бліжэйшай будучыні скарыстаная ПЭТ-тара адправіцца на перапрацоўку і ператворыцца ў новыя карысныя рэчы. Напрыклад, з выкарыстаных пластыкавых бутэлек вырабляюць дэталі для мэблі і аўтамабіляў, вулічныя лаўкі, абсталяванне для дзіцячых пляцовак, новую ўпакоўку і нават сінтэтычную нітку, з якой атрымліваюцца выдатныя флісавы кофты, шалікі і джынсы.

***

За 9 месяцаў 2019 года жыхары Беларусі сабралі асобна на перапрацоўку 73 тыс. тон адходаў пластыку. Гэта на 18,5% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Каб адходы пластыку не папаўнялі звалкі, іх трэба сартаваць і перапрацоўваць, а аднаразовыя рэчы, не прыдатныя для другаснай сыравіны, — папросту не выкарыстоўваць.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць