Кіраўнік МЗС Фінляндыі пра сустрэчу з Лукашэнкам: Адбылася вельмі сумленная і шчырая размова
Міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста пасля сумеснай з кіраўніком МЗС Швецыі Ан Ліндэ сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам падзяліўся з журналістамі падрабязнасцямі праведзенай размовы, паведамляе БелТА.
«Гэта мая першая сустрэча з прэзідэнтам Беларусі. Адбылася вельмі сумленная і шчырая размова. Мы абмяркоўвалі не толькі нашы двухбаковыя адносіны, але і ў цэлым адносіны паміж ЕС і Беларуссю.
Абмяркоўвалі пагадненне аб палягчэнні візавага рэжыму, якое нам трэба будзе падпісаць, але таксама і іншыя пытанні, па якіх, магчыма, мы не заўсёды згаджаемся», — адзначыў міністр.
Каментары