Сумесны праект, які коратка можна апісаць, як Uber для ЖКГ, рэалізуюць Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама і Epam, паведаміў Мінск-Навінам дырэктар ЦІТ Мінгарвыканкама Максім Бардовіч.
— Гэта спецыяльны мабільны дадатак па выкліку сантэхнікаў, электрыкаў і іншых работнікаў, якія аказваюць платныя бытавыя паслугі. Яно дасць гараджанам магчымасць у зручны для іх час выклікаць спецыяліста. Праз дадатак можна будзе аплаціць аказаныя паслугі, але захаваецца магчымасць і ўключэння аплаты ў рахунак, — сказаў М. Бардовіч.
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары