Лукашэнка паляцеў у Пецярбург, паведамляе тэлеграм-канал Пул Першага. Апоўдні там прадугледжана сустрэча з Уладзімірам Пуціным.
Таксама кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.
Учора на прэс-канферэнцыі ў Маскве Пуцін заявіў, што Расія не можа даціраваць эканоміку Беларусі, калі не вырашана наднацыянальных пытанняў.
«Мы даціруем цэны на газ у некаторых рэгіёнах, у тым ліку гэта тычыцца Смаленскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю. Гэта самы даціраваны рэгіён», — сказаў Пуцін.
«І калі будзем даціраваць яшчэ і ўсё для Беларусі — гэта дзіўна», — заўважыў прэзідэнт Расіі
Патрэбныя супольныя правілы і законы па падатках, бюджэтах, датацыях, і патрэбныя супольныя наднацыянальныя кантрольныя і эмісійныя органы, агульныя антыманапольныя правілы, мяркуе прэзідэнт Расіі. Для прасоўвання патрэбна воля і жаданне. У нас яны ёсць. На што мы можам выйсці, пакуль незразумела, адзначыў Пуцін.
Каментары