Свет1515

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў

Роб Етэн стаў самым маладым і першым адкрытым геем на пасадзе прэм’ер-міністра Нідэрландаў пасля таго, як яго ўрад прыняў прысягу. Етэн сфармаваў правацэнтрысцкі ўрад меншасці разам з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю (VVD) і Хрысціянска-дэмакратычным заклікам (CDA), паведамляе Бі-бі-сі.

Роб Етэн на прэм'ерскай інаўгурацыі. Фота: AP Photo/Peter Dejong

38‑гадовы палітык атрымаў перамогу на ўсеагульных выбарах у кастрычніку мінулага года са сваёй партыяй «Дэмакраты 66» (D66), з невялікай перавагай абышоўшы партыю правага папуліста Герта Вілдэрса ў напружанай перадвыбарчай барацьбе.

Сфармаваны Етэнам кабінет — кабінет меншасці, а гэта азначае, што кожная важная рэформа ў кааліцыйным пагадненні — ад дадатковых 19 мільярдаў еўра на абарону да балючых скарачэнняў у сферы аховы здароўя і сацыяльных дапамог — павінна будзе ўзгадняцца шляхам асобнага галасавання ў абедзвюх палатах парламента Нідэрландаў.

Кааліцыя таксама імкнецца да змяншэння колькасці асоб, якія шукаюць прытулку: бежанцы павінны будуць падаць заяўку на прытулак па-за межамі Еўропы, а не пасля прыбыцця.

Міграцыя ў мэтах атрымання прытулку з’яўляецца асабліва адчувальнай тэмай у нідэрландскай палітыцы, якая спрыяла падзенню двух апошніх кааліцыйных урадаў краіны.

D66 у кааліцыі прадставіць сем міністраў, VVD — шэсць, а CDA — пяць. Кожная з партый таксама атрымае па тры пасады дзяржаўных сакратароў (малодшых членаў кабінета).

У панядзелак кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр афіцыйна прывёў Етэна да прысягі ў палацы Хёйс-тэн-Бос у Гаазе.

Апублікаваўшы сэлфі перад цырымоніяй прысягі, Етэн напісаў у сацсетцы X:

«Ганаруся тым, што мы робім гэта разам. На новым этапе, з вялікай адказнасцю і перш за ўсё з агульным абяцаннем працаваць для кожнага ў Нідэрландах. Не спыняючыся на тым, што не так, а абапіраючыся на тое, што можна палепшыць. Гэта патрабуе мужнасці і супрацоўніцтва».

«Давайце за працу»

Элегантны, усмешлівы і цярплівы, Етэн гадамі пазбаўляўся мянушкі «Робат Етэн», якую ён атрымаў за свае скаваныя і занадта адрэпеціраваныя выступы на тэлебачанні.

Пераўвасабленне палітыка было відавочным у ноч выбараў. У перапоўненай, душнай музычнай зале ў Лейдэне (паміж Амстэрдамам і Гаагай) ён трымаўся нязмушана, упэўнена і бездакорна, пакуль вакол яго скандавалі маладыя прыхільнікі.

Для многіх лідар D66 быў поўнай супрацьлегласцю Вілдэрсу: адносна малады, аптымістычны, праеўрапейскі і сацыяльна ліберальны — новы твар у супрацьвагу старэйшаму праварадыкальнаму істэблішменту.

Акрамя таго, Роб Етэн стаў першым геем на пасадзе прэм’ер-міністра Нідэрландаў. Самаабвешчаны «палітычны батанік» з дзяцінства, малады Етэн вырас у невялікім мястэчку ў паўднёвай правінцыі Брабант і зрабіў камінг-аўт яшчэ ў юнацтве.

Ён не рабіў прыватнае жыццё часткай сваёй палітычнай ідэнтычнасці, але пяць гадоў таму апублікаваў відэа, у якім зачытаў доўгі спіс гамафобных паведамленняў са свайго тэлефона, каб даказаць, чаму міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй з’яўляецца важным.

Цяпер Етэн заручаны з аргенцінскім хакеістам Нікаласам Кінанам, іх вяселле запланавана на гэты год.

Роб Етэн з Нікаласам Кінанам. Фота: thetimes.com

Стоячы побач з каралём на чырвонай дарожцы, што спускалася па прыступках палаца ў панядзелак, Етэн выглядаў як выдатна падрыхтаваны прэм’ер.

Пасля зацвярджэння на пасадзе прэм’ер-міністра ён апублікаваў афіцыйнае фота ў Instagram з кароткім подпісам: «Давайце за працу».

Вілдэрс, які ў чэрвені сам спыніў спробы стварыць сваю правую кааліцыю, заявіў, што будзе выступаць супраць любой ініцыятывы ўрада Етэна, у той час як іншыя партыі выказалі занепакоенасць прадстаўленымі на гэты момант планамі.

Каментары15

  • Бгг
    23.02.2026
    Хвалююся, а цi падтрымлiвае ён Палестыну? Трэбы тэрмiнова дапоўнiць артыкул.
  • Niechta
    23.02.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Jazep
    23.02.2026
    Згодны. Калі не лібераст і не запалесцінец і сапраўды правацэнтрыст, то поспеху.

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цырымонія ўскладання кветак да Кургана Славы прайшла без Лукашэнкі15

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры5

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць