Свет22

Гвалт у Мексіцы пасля гібелі наркабарона Эль Менча: Нацыянальная гвардыя страціла 25 чалавек

У Мексіцы ўспыхнула маштабная хваля гвалту пасля забойства лідара картэля «Халіска — Новае Пакаленне» Эль Менча: баевікі перакрывалі дарогі і атакавалі сілавікоў у некалькіх штатах.

Leonardo Montecillo / Agencia Press South / Getty Images

Паводле звестак міністра бяспекі, у выніку гэтых нападаў загінулі як мінімум 25 байцоў Нацыянальнай гвардыі, піша Бі-бі-сі.

59‑гадовы Немесіа Асегера Сервантэс, больш вядомы пад мянушкай «Эль Менча», памёр ад ранаў, атрыманых у нядзелю падчас аперацыі па яго затрыманні, праведзенай мексіканскім спецназам.

Пасля гэтага як мінімум у 20 з 31 штата Мексікі ўспыхнулі сутыкненні з удзелам баевікоў картэля «Халіска — Новае Пакаленне» (CJNG), заснаванага забітым крымінальным лідарам.

Як паведаміў у панядзелак прэсе міністр абароны Мексікі Рыкарда Трэвілья, на захад краіны на ахову парадку адпраўлены 2500 салдат.

CJNG — адна з самых небяспечных мафіёзных арганізацый Мексікі, а яе нябожчык лідар быў першым нумарам у спісе злачынцаў, якіх шукаюць у краіне.

Па словах міністра абароны, змагары з наркамафіяй змаглі схапіць Эль Менча ў горадзе Тапальпа ў штаце Халіска, высачыўшы яго палюбоўніцу. Ён быў цяжка паранены ў перастрэлцы паміж яго ахоўнікамі і спецназам. Вайскоўцы павезлі яго па паветры ў сталіцу, але ён памёр па дарозе.

У перастрэлцы, згодна з заявай Міністэрства абароны, былі забіты як мінімум шасцёра ахоўнікаў Эль Менча і паранены трое вайскоўцаў.

Міністр бяспекі Мексікі Амар Гарсія Харфуч паведаміў прэсе, што з моманту смерці Эль Менча, акрамя 25 нацгвардзейцаў, забіты яшчэ больш за 30 чалавек: 30 членаў картэля, турэмны ахоўнік і супрацоўнік пракуратуры штата.

Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм пахваліла вайскоўцаў за аперацыю па затрыманні Эль Менча і сказала, што зараз галоўнае для яе — аднавіць спакой і парадак у краіне.

«На большай частцы тэрыторыі краіны ўсё ідзе ў звычайным рэжыме, — напісала Шэйнбаўм у сацсетцы Х. — Падтрымліваецца поўная каардынацыя з урадамі ўсіх штатаў; мы павінны заставацца ў курсе падзей і захоўваць спакой».

Картэль «Халіска — Новае Пакаленне» (CJNG) узнік прыкладна ў 2010 годзе ў штаце Халіска і з часам распаўсюдзіў свой уплыў па ўсёй краіне.

Атрымаўшы вестку пра смерць Эль Менча, члены картэля «Халіска — Новае Пакаленне» пачалі ладзіць беспарадкі ў многіх гарадах Мексікі.

У некаторых месцах яны перакрывалі дарогі, раскідаючы па асфальце шыпы і цвікі, якія праколвалі шыны аўтамабіляў. У іншых — захоплівалі машыны і аўтобусы, падпальвалі іх і блакавалі імі трасы.

Акрамя таго, былі падпалены дзясяткі крамаў, офісаў і аддзяленняў банкаў.

У многіх гарадах у нядзелю вуліцы абязлюдзелі: мясцовыя ўлады рэкамендавалі людзям заставацца дома.

Прэзідэнт Шэйнбаўм заявіла, што да раніцы панядзелка ўсе дарогі былі разблакаваны.

Эль Менча шукалі і Злучаныя Штаты: Дзярждэпартамент прапаноўваў 15 млн даляраў за інфармацыю, якая дапамагла б яго злавіць.

Міністэрства абароны Мексікі заявіла, што захоп Эль Менча правяла армія пры падтрымцы Нацыянальнай гвардыі і ВПС. Мінабароны адзначыла, што даныя, якія спрыялі падрыхтоўцы аперацыі, былі атрыманы ад ЗША.

Прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт пацвердзіла, што ЗША прадаставілі Мексіцы разведданыя. Яна дадала, што адміністрацыя Дональда Трампа «выказвае ўдзячнасць і падзяку мексіканскім вайскоўцам за супрацоўніцтва і паспяховае правядзенне гэтай аперацыі».

Каментары2

  • Хм
    24.02.2026
    > Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм сказала, што зараз галоўнае для яе — аднавіць спакой і парадак у краіне.

    Хіба ня лепш знішчыць максімальную колькасць баевікоў картэлю, скарыстаўшыся іхняй разгубленасцю?
  • Алесь
    24.02.2026
    Паважаная рэдакцыя. "Эль Менча шукалі і Злучаныя Штаты: Дзярждэпартамент прапаноўваў 15 млн даляраў за інфармацыю, якая дапамагла б у яго паімцы." правільней "дапамагла б у вышуку", "дапамагла б яго злавіць", бо няма такога слова "паімка"[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць