У Гомелі дзіця засунула руку ў радыятар — спатрэбілася дапамога ратавальнікаў
26 снежня ў Гомелі маленькая дзяўчынка засталася без нагляду бацькоў і засунула руку паміж рэбрамі чыгуннага радыятара. Бацькі дастаць руку дзіцяці не змаглі і выклікалі ратавальнікаў.
Работнікі, якія прыехалі на выклік, вызвалілі руку дзяўчынкі пры дапамозе спадручных сродкаў. Дзіця не пацярпела.

Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
Каментары