Свет33

«Карабель-прывід» з мерцвякамі прыбіла да берагоў Японіі

EBU

Пяць чалавечых целаў і дзве галавы знайшлі ў невялікім судне, прыбітым хвалямі да берагоў Японіі. Як мяркуецца, гэта паўночнакарэйскія рыбакі або бежанцы, піша Бі-бі-сі.

Лодка, знойдзеная на востраве Садо, моцна пашкоджана, на яе борце надпісы на карэйскай мове. Мяркуючы па ўсім, яна доўга знаходзілася ў моры: трупы часткова спарахнелі.

Берагавая ахова змагла дабрацца да лодкі толькі праз суткі пасля таго, як яна была знойдзена ў суботу. У японскай паліцыі пакуль не могуць пэўна сказаць, ці належалі галовы каму-небудзь з загінулых на караблі.

Такія «караблі-прывіды» ўжо не раз знаходзілі ля японскіх берагоў. Часцей за ўсё гэта невялікія рыбалоўныя судны з КНДР.

Большую частку такіх лодак знаходзяць пустымі або з целамі на борце. Мяркуючы па ўсім, рыбакі заходзяць занадта далёка ў моры ў пошуках улову ці губляюцца і гінуць: альбо ад голаду, альбо пры моцным шторме.

Раней выказваліся здагадкі, што на лодках спрабуюць збегчы з КНДР, але гэтыя версіі пацверджання не знайшлі. Знойдзеныя ў 2017 годзе рыбакі запатрабавалі, каб іх пераправілі назад у КНДР.

З-за напружаных адносінаў паміж КНДР і Японіяй эфектыўна расследаваць падобныя выпадкі амаль немагчыма.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць