Грамадства1717

У Мінску зрабілі прыгожы дэсантны прыпынак. Але нешта пайшло не так ФОТА

У апошнія дні мінулага года ў Мінску з'явіўся аўтобусны прыпынак «вуліца Мазурава», аформлены ў гонар дэсантнікаў. Але пільныя назіральнікі ўжо знайшлі гістарычную нестыкоўку фактаў і верагодны плагіят, піша Радыё Свабода

Выкананнем і аздабленнем прыпыначнага пункту займаецца прадпрыемства «Рэмаўтадар» Фрунзенскага раёна Мінска. Там патлумачылі, што ў перспектыве на суседнім полі мяркуецца абсталяваць парк спецыяльнай ратавальнай і вайсковай тэхнікай, у тым ліку авіяцыйнай — адпаведная пляцоўка ўжо падрыхтаваная. А таму, кажуць у «Рэмаўтадары», тэматычны элемент будзе акурат да месца.

Павільён трымаецца на мэталічных каркасах і накрыты блакітным празрыстым арганічным шклом. Наверсе — фігура вайскова-транспартнага самалёту Іл-76 з чырвонымі зоркамі на крылах і хвасце.

Унутры канструкцыі прымацавалі таблічку з цытатай генэрала арміі, аднаго з родапачынальнікаў паветрана-дэсантных войскаў у СССР Васіля Маргелава. Аднак фон надпісу зусім не адпавядае ні беларускай, ні нават савецкай рэальнасці.

Пільныя карыстальнікі сеціва заўважылі, што аўтары прыпынка-помніка не пагрэбавалі плагіятам. Выявілася, што ў якасці фону для малюнку выкарыстаныя амэрыканскія верталёты «Х'юі» UH-1 Iroquois і выявы вайскоўцаў арміі ЗША, узброеных карабінамі М1.

Выява з фону, імаверна, была ўпершыню размешчаная на сайце Freepic.com. Беларускія дызайнеры дамалявалі толькі стандартныя дэсантныя парашуты. Арыгінал размешчаны пад уласнай ліцэнзіяй сайту, што дазваляе вольнае выкарыстанне і мадыфікацыю выявы для асабістых і камерцыйных мэтаў, але з абавязковым пазначэннем аўтарства. На плакаце з прыпынку не відаць пазнакі аўтарства.

9 студзеня ля павільёна з'явіліся будаўнікі з лескамі-страмянкай. Яны расказалі, што будуць «удасканальваць» самалёт, каб той быў, «як на карцінках» — трэба дамаляваць ілюмінатары ды колерам адцяніць элементы фюзеляжу.

Таксама сказалі, што на нейкі час здымуць плакат з цытатай генерала Маргелава. Праўда, не таму, што візуальны шэраг не адпавядае гістарычнай праўдзе, а таму што «заляпаны».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ20

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць