Усяго патроху88

Беларускія феміністкі далі грант гродзенскаму рэперу, які троліць феміністак. А цяпер яшчэ і намінавалі на прэмію

Прэміяй «Зрабілі!» штогод узнагароджваюць найлепшыя ініцыятывы па развіцці супольнасці. Як правіла, гэта ЛГБТ-праекты, экалагічныя і бодзіпазітыўныя рухі. На апошняй прэміі адзначылі аўтара «фемінісцкага рэпу» Максіма Скавіньскага. Праўда, аказалася, што рэп той зусім не пра фемінізм — ён хутчэй падобны да тролінгу.

Вось, напрыклад, трэк «Я бомба». Спявае дзяўчына. Прывядзем толькі некалькі радкоў: «называйце мяне інстамамкай», «мой рэп — кропка G, ты не змог яе знайсці», «занадта дзерская для цёлкі».

Ці іншы трэк — «Маньяк». Пра тое, як дзяўчына на абцасах, у калготах у сетачку, «адзетая быццам прастытутка» ідзе праз цёмны лесапарк.

Ну і, уласна, сама вокладка рэп-альбома.

Максім Скавіньскі — прадзюсар праекта (ён называецца Bomba). Хлопец родам з Гродна, але цяпер працуе ў Польшчы краўцом. Музыка — яго хобі. Максім расказаў «Нашай Ніне», як прыдумаў праект.

Максім Скавіньскі.

«Мы з хлопцамі абмяркоўвалі сучасны жаночы рэп — Alyona Alyona, Нікі Мінаж… Пачалі разганяць гэту тэму і вырашылі запісаць штосьці больш жорсткае. Паглыбцеся ў тэматыку і зразумееце, што гэта адказ на сучаснае мастацтва, якое цяпер ёсць.

Часткова гэта сцёб, бо праз гумар можна даносіць ідэі. Феміністкі ж не асноўная мэтавая аўдыторыя гэтага рэпу. Ён разлічаны на пацаноў, якія пра гэта нават не чулі», — кажа хлопец.

Пракаментаваў ён і заўвагі да вокладкі альбома.

«Чаму феміністкі ўганяюць людзей у рамкі і кажуць, што можна рабіць, а што не? Фемінізм — гэта права выбару. Калі дзяўчына хоча паказаць сваё цела, то гэта яе справа», — адказаў Максім.

Цікава, што на запіс гэтага альбома ён атрымаў грант памерам $500 на конкурсе для актывістаў Idea Generation Camp.

«Усе чэкі я прадаставіў арганізатарам, — кажа Максім. — $400 пайшло на запіс чатырох трэкаў. $100 — на здымкі кліпа, прычым асноўная частка — на ежу для групы, нас удзельнічала 20 чалавек».

Прэмію «Зрабілі!» арганізуе Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.

«Мы шкадуем, што склалася такая сітуацыя, і прыносім свае выбачэнні. Намінанты прэміі былі сфарміраваныя па рэкамендацыі партнёраў і пераможцаў мінулых гадоў», — кажа дырэктарка Офіса Святлана Зінкевіч.

Яна тлумачыць, што сёлета сертыфікаты ўдзелу яны ўручылі ўсім ініцыятывам, якія былі намінаваны. А статуэткі — толькі тром праектам. Фемінісцкага рэпа сярод іх не было.

«Нам варта было больш уважліва паставіцца да кантэнту ўсіх прапанаваных намінантаў. Мы будзем працаваць над крытэрыямі намінацыі і ацэнкі», — запэўнілі арганізатары прэміі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі34

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

У Маскве пасля выбуху ў рэстаране Balzi Rossi прайшло патаемнае пахаванне генерала1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема10

«Экстрэмісцкім» прызналі сайт тэлеканала «Еўраньюс»9

На беларуска-літоўскай мяжы група мігрантаў выйшла з тунэля і напала на памежнікаў. У Літве гэта замоўчвалі больш за тыдзень16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі34

Статкевіч: Калі зноў пачнуцца масавыя пратэсты, яны ўжо не будуць такімі мірнымі, як у 2020‑м. А ЕС правільна перастаў верыць казкам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць