Улада1717

Лукашэнка прапанаваў перагледзець адукацыйныя праграмы і ў школах, і ва ўніверсітэтах

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным перагледзець адукацыйныя праграмы ў школах і ўніверсітэтах. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з навуковымі і навукова-педагагічным работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, перадае БЕЛТА.

У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы зайшла размова аб беларускай адукацыі. Першы прарэктар БДУ доктар педагагічных навук Дзмітрый Мядзведзеў распавёў аб сваёй дысертацыі, якая спрабуе адказаць на вечныя пытанні: чаму і як вучыць.

«Галоўная, напэўна, тэма не толькі нашай адукацыі, навукі, але і наогул нашага жыцця — чаму навучаць і як вучыць», — адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што не па чутках знаёмы са школьнымі падручнікамі, аднак іх якасць у яго часта выклікае пытанні. «Быццам навукоўцы нешта там вынайшлі, зразумелі, чаму навучаць, як вучыць, а калі пачынаем падыходзіць туды, дзе гэта павінна працаваць, — бяда, — канстатаваў ён. — Праблема, чаму вучыць і як, застаецца.

Мы ў гэтым годзе вернемся да гэтага пытання. Нам трэба паглядзець, чаму навучаць, праграмы пад гэта зрабіць. Не на чатыры-пяць-сем гадоў — а скараціць, дзе гэта можна, аж да таго, каб павыкідалі тэмы: вы гэтую тэму ў школе прайшлі — на гэтым узроўні для доктара і дастаткова».

Кіраўнік дзяржавы заклікаў педагогаў не баяцца магчымага скарачэння тэм і не трымацца за гадзіны.

«Мы лепш вам за меншыя гадзіны будзем больш плаціць. Нам трэба стварыць ёмістую сістэму адукацыі, каб сюды прыязджалі. Яны едуць, але могуць заўтра не паехаць. Нам трэба пастаянна ўдасканальваць адукацыю, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Часам абы зламаць, а замены няма. Так не спяшаецеся. Новае павінна расці са старога. Нешта павінна адмерці, яно так і ў жыцці бывае. Але не трэба рэвалюцыйна: новы свет пабудуем, але не ведаем які і не ведаем як».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў1

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць