Грамадства66

У Віцебску працягнулі штрафаваць за пратэст супраць інтэграцыі

24 студзеня ў Віцебску адбыліся два адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі. Суд Чыгуначнага раёну на 675 рублёў аштрафаваў віцябляніна Аляксандра Якушкова, а Віцебскі раённы суд пакараў штрафам у памеры 810 рублёў Алену Янушкоўскую, паведамляе Віцебская вясна.

Актывістаў пакаралі паводле аднаго і таго ж адміністрацыйнага артыкулу — 23.34 ч.1 (Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў), але за ўдзел у розных акцыях.

Алену Янушкоўскую судзілі за ўдзел у менскай акцыі пратэсту 21 сьнежня. Справу разглядала судзьдзя Натальля Трацякова. Паводле пратаколу, Янушкоўская «21 сьнежня з мэтай публічнага выказваньня свайго меркаваньня ўзяла актыўны ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі Расіі і Беларусі».

Справа разглядалася без самой абвінавачанай, якая знаходзіцца зараз у лякарні.

Днём раней Алена Янушкоўская была аштрафаваная тым жа судом на 675 рублёў за ўдзел у менскай акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй 20 сьнежня.

Справу актывіста партыі «Народная Грамада» Аляксандра Якушкова разглядала ў судзе Чыгуначнага раёну Віцбску судзьдзя Ала Бардзюкова. Пратакол на актывіста склалі за ўдзел у віцебскай акцыі ў падтрымку незалежнасьці, якая прайшла 29 сьнежня на плошчы Перамогі.

Справа таксама разглядалася без абвінавачанага — Якушкоў на паседжаньне не зьявіўся. Судзьдзя прызнала яго вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пакарала штрафам у памеры 675 рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя жанчыны, што загінула пры атацы дрона на аўтобус з дзецьмі-футбалістамі ў Бранскай вобласці14

Гомельская федэрацыя футболу пра выпадак з аўтобусам у Бранскай вобласці: Звычайна ў іх быў іншы маршрут5

МЗС Беларусі асудзіла атаку на аўтобус з дзецьмі і нечакана заклікала спыніць паездкі ў прыгранічныя з вайной рэгіёны Расіі18

Ціханоўская пра ўдар па аўтобусе з беларускімі дзецьмі: Не рызыкуйце жыццём — не едзьце ў Расію, якая вядзе злачынную і несправядлівую вайну27

Беларусаў, затрыманых у межах расследавання забойства ў Белай-Падляшскай Сямёна Скрапецкага, адпусцілі4

Жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2 загінула пры атацы дронам аўтобуса з дзяцьмі ў Бранскай вобласці5

Адно дзіця, што трапіла пад абстрэл у Бранскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане15

Пачобут выступае перад дэпутатамі Еўрапарламента ВІДЭА3

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус трапіў беспілотнік61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?21

Грамадстваудакладнена21

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць