Германскі бок прапануе Беларусі заснаваць сумеснае агенцтва энэргетыкі. Такую прапанову агучыў сна семінары ў Мінску «Паляпшэнне ўмоваў для прыцягнення замежных інвестыцый» прадстаўнік Камітэту па ўсходнееўрапейскіх адносінах (Германія) Райнер Лінднер.
«Аналагічнае агенцтва мы нядаўна стварылі з Расіяй. На гэтым прыкладзе можна сцвярджаць, што гэта вельмі важны і выгадны праект для абодвух зацікаўленых бакоў», ‑‑ сказаў Райнер Лінднер.
Паводле ягоных словаў, у другой палове гэтага году Усходні камітэт арганізуе ў Германіі эканамічны форум, куды запрошаныя прадстаўнікі Беларусі. Таксама Лінднер паведаміў пра запрашэнне беларускіх прадпрыемстваў узяць удзел у Гановерскім кірмашы.
Тавараабарот Беларусі і Германіі склаў у 2008 годзе 2,5 млрд еўра. На думку прадстаўніка Камітэта па ўсходнееўрапейскіх адносінах, тут ёсць яшчэ вельмі вялікі нерэалізаваны патэнцыял. «Для параўнання: товараабарот Германіі з Чэхіяй, насельніцтва якой таксама каля 10 млн, складае 56 млрд еўра», — адзначыў ён.
Райнер Лінднер звярнуў увагу на неабходнасць умацавання ў Беларусі класу незалежных прадпрымальнікаў, што маюць свабодныя рычагі для ажыццяўлення бізнэсу і здольныя ўзяць на сябе пэўныя рызыкі.
Каментары