Спорт

Мінскі паўмарафон у 2020 годзе стане самым масавым у сваёй гісторыі

Паўмарафон пройдзе ў гэтым годзе 13 верасня па новым маршруце. Як і раней, бегунам прапануюць на выбар тры дыстанцыі, а ўсяго на трасе плануюць сабраць 42 000 чалавек. Прызавы фонд сфармуе Банк Дабрабыт як плацінавы партнёр паўмарафона.

Ліміт бегуноў павялічаны на 2000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам. Тым самым гэта будзе самы масавы забег, які калі-кольвечы праводзіўся ў Беларусі. У залежнасці ад падрыхтоўкі і жадання можна будзе прабегчы 5,5, 10,55 або 21,1 км.

Уступныя ўнёскі стартуюць з 13 рублёў — у столькі абыдзецца ранняя (да 10 мая) рэгістрацыя на маршрут у 5,5 км. Бясплатна прабегчы змогуць школьнікі, студэнты, пенсіянеры, ліквідатары ЧАЭС і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Максімальная сума складзе 100 рублёў — гэта калі запісацца на дыстанцыю 21,097 км за дзень да забегу. У набор удзельніка ўваходзяць фірмовая майка, нумары з электронным чыпам і сувеніры ад спонсараў.

Першыя тры месцы на кожнай дыстанцыі будуць грашовымі. Прызавы фонд сфарміруюць не з унёскаў удзельнікаў, а за кошт сродкаў Банка Дабрабыт.

Маршрут асноўнага забегу на 21,1 км будзе стартаваць на праспекце Пераможцаў, пасля чаго збочыць на праспект Незалежнасці і зробіць кола пад мостам паміж будынкамі БДУ і Пэдунівэрсітэту. Затым удзельнікі прабягуць ўздоўж вуліцы Карла Маркса, вернуцца на праспект ля Купалаўскага тэатра, дабяруцца да плошчы Перамогі, з якой патрапяць на вуліцу Камуністычную і пранясуцца па дарогах побач з ракой Свіслач. Пасля Старажоўскай вуліцы калона заверне налева і трапіць на праспект Пераможцаў. Па ім паўмарафонцы дабяруцца да «Мінск-Арэны», аббягуць яе і накіруюцца назад. Па традыцыі завершыцца забег каля Палаца спорту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай17

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

У іспанскую вёску прывезлі дзевяць зуброў. Імі паспрабуюць вырашыць сур'ёзную праблему6

Жанчына з-пад Баранавіч прыехала ў Мінск і там накінулася на 10‑гадовага хлопчыка7

Беларуска не можа выехаць з Польшчы праз рэдкі спосаб легалізацыі. Каб гэта выправіць, трэба мяняць закон2

Хлопчык, які знаходзіўся на ШВЛ пасля інцыдэнту з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці, ужо дыхае самастойна3

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін з самымі таннымі цыгарэтамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай17

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць