Свет22

Мінчук аддаў махлярам два айфоны і робаты-пыласмокі, бо не хапала пераведзенага крэдыту

Усё пачалося з фразы «На ваша імя адкрыты дабрачынны рахунак, які фінансуе тэрарыстаў».

Ілюстрацыйнае фота

32‑гадовы мінчук працуе інжынерам. Яму патэлефанавала жанчына, якая сказала, што на іх працы праводзіцца праверка і неўзабаве з ім звяжацца прадстаўнік дзяржаўных органаў, паведамляе «Міліцыя Мінска» 

Далей мужчыну патэлефанаваў фэйкавы супрацоўнік КДБ і паведаміў, што на яго імя адкрыты дабрачынны рахунак у банку, а грошы з яго нібыта ідуць на фінансаванне тэрарыстычных арганізацый. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, яму трэба вярнуць сродкі, якія нібыта ўжо былі пералічаныя ад яго імя.

Мужчына аформіў чатыры крэдыты на 35 000 рублёў і пералічыў грошы на рахунак, які яму паведамілі незнаёмцы. Але на гэтым махляры не спыніліся — папрасілі аформіць растэрміноўку на два робаты-пыласмокі, некалькі мабільных тэлефонаў iPhone 17 і разумных калонак, а таксама купіць анлайн-курс.

Тэхніку, набыццё якой было аформлена ў растэрміноўку, мужчына перадаў невядомаму чалавеку ў гандлёвым цэнтры, а код доступу пераслаў незнаёмцам у месенджары. Пасля гэтага тыя перасталі выходзіць на сувязь, а інжынер зразумеў, што адбылося, і звярнуўся ў міліцыю.

Агульная сума шкоды склала каля 66 000 рублёў. Заведзена крымінальная справа.

Каментары2

  • Ёсік
    22.06.2026
    Ёлупень, такія і ў Анапу з геленджыком езьдзяць, бо па рос і бел ТБ не хлусяць.
  • Алё
    22.06.2026
    Ён інжынер? І чытаць умее??? Не можа быць!

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць