Беларусь нарэшце дабілася ад Расіі кампенсацыі за брудную нафту. Столькі ж, колькі і іншыя краіны
Беларусь падпісала пратакол з Расіяй аб кампенсацыі за брудную нафту з разліку $15 за бараль, заявіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, паведамляе БелТА.
«Вядзецца актыўная работа, ужо падпісаны пратакол, што расійскі бок гатовы кампенсаваць, — сказаў Уладзімір Сізоў. — Ідзе праца, накіраваная на ўсталяванне і пацвярджэнне тых кампенсацыйных выплат, якія ў выніку павінны будуць быць выплачаныя на адрас Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода».
Намеснік старшыні «Белнафтахіма» адзначыў, што гаворка ідзе пра суму «па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнутыя ў гісторыю з бруднай нафтай», — контрагентамі ў Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі. «З адкрытых крыніцаў стала вядома, што яны атрымалі кампенсацыю ў памеры $15 за бараль пастаўленай нафты з павышаным утрыманнем хлорарганікі», — дадаў ён.
Каментары