Надвор'е22

На выходных надвор'е стане пранізліва халодным

Фота Надзеі Бужан

Наступнымі днямі ў Беларусі пахаладае.

У суботу ноччу -2…+3°С, пры праясненнях да -4°С, максімальная днём 0…+6°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці будзе на пару градусаў цяплей. Аднак з-за парывістага паўночнага ветру дзённая тэмпература будзе адчувацца як -1…6°С, паведамляе Tut.by.

Прагназуецца нават мокры снег, а на дарогах галалёдзіца.

У нядзелю, 22 сакавіка, ноччу -2…9°С, днём -2…+4°С. Вецер будзе паўночна-заходні моцны парывісты, з-за чаго надвор'е стане пранізліва халодным. Па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Галалёдзіца захаваецца.

У пачатку наступнага тыдня атмасферны ціск яшчэ падрасце і ўладу над надвор'ем Беларусі паступова возьме халодны антыцыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Швецыі на краіны Балтыі.

23 сакавіка, у панядзелак, ноччу -4…10°С, па поўначы месцамі да -12°С, днём 0…+5°С. Такі тэмпературны фон акажацца на 2-4 градусы ніжэйшым за кліматычную норму.

Халодны антыцыклон будзе вызначаць надвор'е ў Беларусі практычна ўвесь наступны тыдзень. Згодна з папярэднім прагнозам, у наступную пятніцу арктычнае холад пакіне нашу краіну.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць