Грамадства

ВНУ ў Мінску карэктуюць расклад і пераводзяць лекцыі ў дыстанцыйны рэжым

ВНУ ў Мінску ўзмацняюць меры прафілактыкі, каб не дапусціць распаўсюджвання каранавіруса сярод сваіх студэнтаў і супрацоўнікаў. Універсітэты карэктуюць расклад, пераводзяць лекцыі ў дыстанцыйны рэжым або зусім пераносяць іх на больш позні тэрмін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ВНУ.

Так, у БНТУ плануюць скарэктаваць расклад вучэбных заняткаў. «Зараз у нашым універсітэце прапрацоўваюцца розныя варыянты арганізацыі навучальнага працэсу ў ранішнюю гадзіну пік, калі большая частка мінчан дабіраецца на працу на грамадскім транспарце. Пакуль плануецца запусціць адкарэктаваныя расклад з панядзелка, 23 сакавіка», — распавялі ў медыяцэнтры ўніверсітэта. У БНТУ абяцаюць, што будуць трымаць студэнтаў у курсе, суботні расклад застаецца без зменаў.

Першы прарэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Валерый Барадзеня распавёў, што акадэмія перавяла ў дыстанцыйны рэжым вялікія паточныя лекцыі і іншыя падобныя заняткі, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей. «Мы прыкладаем усе намаганні, каб гэта ніяк не адбілася на якасці навучання. Да выкладчыкаў прад'яўляюцца павышаныя патрабаванні з нагоды кантролю. Студэнты даюць справаздачу з нагоды адпрацоўкі кожнага элемента курсу», — адзначыў першы прарэктар. У Акадэміі кіравання разлічваюць, што гэта ў нейкай меры матывуе маладых людзей займацца больш старанна. «Кожны дыстанцыйны курс суправаджаецца формамі кантролю. Студэнтам трэба не толькі прачытаць лекцыю, але і адказаць на кантрольныя пытанні, здаць невялікі тэст», — растлумачыў Валерый Барадзеня.

У Акадэміі кіравання адмянілі ўсе масавыя мерапрыемствы. Навуковыя канферэнцыі перанеслі на восень ці перавялі ў анлайн-рэжым. Як падкрэсліў першы прарэктар, шмат увагі надаецца строгаму захаванню элементарных санітарных правіл. Павялічана колькасць вільготных уборак, у тым ліку ў інтэрнатах. Узмоцнены кантроль за парадкам у пакоях. «Робім тое, што рэкамендуе Міністэрства аховы здароўя», — падсумаваў Валерый Барадзеня.

У БДУ лекцыі на ўсіх факультэтах вырашылі перанесці на больш позні тэрмін.

У прэс-службе ВНУ патлумачылі, што гаворка ідзе не аб пераводзе на дыстанцыйнае навучанне і адмене заняткаў. Графік навучальнага працэсу мяняецца, каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей. Таму рэкамендавана праводзіць замест гэтага кансультацыі, лабараторныя і г.д. Акрамя таго, у Белдзяржуніверсітэце, як і ў іншых ВНУ, абмежавалі наведванне студэнцкіх інтэрнатаў (патрапіць туды могуць толькі самі жыхары), а ў холах і санвузлах ўсталявалі дазатары з антысептыкамі для апрацоўкі рук. Ва ўсіх навучальных карпусах, інтэрнатах з'явіліся інфармацыйныя стэнды па прафілактыцы каранавіруса. Студэнтаў і выкладчыкаў заклікаюць уважліва ставіцца да здароўя свайго і навакольных, выконваць усе неабходныя правілы асабістай гігіены і рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы распаўсюджвання віруснай інфекцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць