Ежа44

Папулярны ўніверсам на Маякоўскага ў Мінску ператварылі ў супермаркет «Санта»

У Мінску на вуліцы Маякоўскага, 146 адкрыўся буйны супермаркет «Санта». Пасля капітальнага рамонту тут з'явіліся доўгія вітрыны з прадуктамі, зона для гурманаў, пякарня і піцэрыя. Інвестыцыі ў мадэрнізацыю супастаўныя з запускам крамы «з нуля».

Супермаркет «Санта» размясціўся на месцы былога ўніверсама. Будынак месціцца пасярод шчыльнага жылога масіву, побач пракладзена шматузроўневая развязка.

Брэсцкі рытэйлер цалкам абнавіў краму: на капітальны рамонт пайшло каля двух месяцаў. У гандлёвую залу завезлі буйныя вітрыны і паставілі магутнае абсталяванне, з'явіліся пляцоўкі з ежай на вынас. Змяніўся і інтэр'ер, а фасады «апрануліся» ў панэлі колеру марской хвалі.

Гандлёвая зала плошчай 700 «квадратаў» змяшчае амаль 19 тысяч найменняў тавараў — удвая больш, чым у звычайных крамах. Бачнае месца ля ўваходу адвялі пад садавіну і гародніну. Шмат і бакалеі: крупы, макароны, кансервы, сланечнікавы алей, розныя віды гарбаты і кавы.

У краме прадстаўлены дзясяткі відаў замарожанай рыбы — свежыя партыі працягваюць паступаць са Скандынавіі. У краме таксама прапануюць мясныя і курыныя паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці.

Прадугледжана зона з гатовымі стравамі: салатамі, катлетамі, сушы. На грылі смажыцца кураня, а выпечка паступае з пякарні пры краме. Ёсць і свая піцэрыя: італьянскую страву рыхтуюць з натуральных інгрэдыентаў.

«Санта» на вуліцы Маякоўскага, 146 працуе з 8 да 23 гадзіны. Пакупнікоў абслугоўваюць шэсць кас.

Сетка «Санта» ўваходзіць у аднайменны холдынг, які таксама ўключае вытворцы «Санта Брэмар» і малочную кампанію «Савушкін прадукт». Гандлёвая сетка налічвае больш за 150 рознічных крамаў, а агульная колькасць работнікаў перавышае 7 тысяч чалавек.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?5

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Усе навіны →
Усе навіны

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе8

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?5

Кадэбэшнікі тэлефануюць беларусам у эміграцыі праз іх сяброў — чаго хочуць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць