Грамадства

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Крысціна Васіна, Юрый Радзькоў, Уладзімір Захараў паспрабавалі. І вось што ў іх атрымалася.

Паводле «Вясны», на гэты момант у Беларусі налічваецца 884 палітвязні. Аднак цяпер магчымасці праваабаронцаў весці паўнавартасны ўлік зведзеныя да мінімуму, таму з кожным месяцам рэальная карціна можа ўсё мацней адрознівацца ад падлікаў «Вясны».

Разам з тым за апошнія гады па памілаванні былі вызваленыя больш за 800 беларускіх палітвязняў — частка з прымусовай дэпартацыяй, частцы дазволілі застацца ў Беларусі. Гэта сітуацыя матывуе людзей задумвацца пра тое, каб вяртацца ў краіну нават нягледзячы на рызыку крымінальнага пераследу. Але чым сканчваюцца такія гісторыі ў цяперашняй рэальнасці?

Юрый Радзькоў

Юрый Радзькоў. Фота: facebook.com

Юрый Радзькоў — незвычайны персанаж на каляпалітычным полі Беларусі. Ён доўгі час узначальваў кампанію «Цар-мёд», арганізоўваў кірмашы мёду. Каб прыцягнуць увагу да сябе, у 2015‑м пайшоў у прэзідэнты. Натуральна, да выбараў не дайшоў, але сваё імя трохі раскруціў.

Калісьці Радзькоў быў памочнікам дэпутата-славянафіла Сяргея Касцяна, але ў 2020‑м змяніў пазіцыю і падтрымаў рух за дэмакратычныя перамены. Пасля аднаго з маршаў прадпрымальнік трапіў на суткі, а ў 2022‑м да яго прыйшлі паўторна, ужо з крыміналкай.

Радзькоў атрымаў тры гады хіміі з накіраваннем па народным 342‑м артыкуле. Але калі пасля суда яго адпусцілі з СІЗА, з’ехаў у Расію, дзе і жыў апошнія гады.

Урэшце Радзькоў вырашыў вярнуцца. І зноў трапіў у жорны рэпрэсіўнай сістэмы. Яго арыштавалі і адправілі ў калонію. У адпаведнасці з заканадаўствам тры гады хіміі Радзькову замянілі на паўтара года калоніі. З улікам раней адбытага часу ў СІЗА яго тэрмін, хутчэй за ўсё, скончыцца да канца 2026 года.

Уладзімір Захараў

Уладзімір Захараў — вядомы полацкі бізнэсмен з вельмі неадназначнай рэпутацыяй. У 2023‑м на яго завялі крымінальныя справы — і палітычныя, і эканамічныя. Захараў з’ехаў з Беларусі, у эміграцыі называў апазіцыю «жопазіцыяй» і запэўніваў, што яго «пазіцыя па пытаннях гісторыі і сучаснай праблематыкі (тэмы Украіны)» поўнасцю супадае з пазіцыяй дзейнай улады ў Беларусі.

Чытайце: «Бананавы кароль» Захараў зарубіўся з ДФР і шле Качанавай пакаянныя лісты, называючы апазіцыю «жопазіцыяй»

У нейкі момант Захараў усё ж вярнуўся. Выглядае, што добраахвотна. Абставіны вяртання бізнэсмена незразумелыя. У выніку Захараў адбывае пяцігадовы тэрмін — за падатковыя злачынствы і за «дыскрэдытацыю Беларусі».

Крысціна Васіна

Крысціна Васіна. Фота: facebook.com

Гісторыя Крысціны Васінай яшчэ больш незвычайная. Дзяўчына некалькі гадоў жыла ў Вільні, але ў канцы 2025 года вырашыла вярнуцца ў Беларусь.

Васіна пасялілася ў вёсцы, запісвала мілыя відэа і ніяк не прыцягвала ўвагу да сябе.

«Жаданне вярнуцца на родную зямлю аказалася мацнейшым за ўсё астатняе. Ніякай каштоўнай інфармацыяй я не валодаю, думала я, і, хутчэй за ўсё, нікому не цікавая.

Але ўсё склалася інакш. Некаторыя людзі з эміграцыі на хвалі сваёй шызы і канспіралагічных тэорый мэтанакіравана арганізавалі мне пекла на зямлі і калектыўнае цкаванне (мэтай якога было пасадзіць мяне ў турму, на бутэльку і далей па тэксце). Гэта значыць, у іх сусветах, калі нейкі чалавек змог вярнуцца ў Беларусь і не сесці, значыць, іх абавязак — чалавечка пасадзіць», — напісала Крысціна Васіна ў сацсетках у лютым 2026 года.

Гаворка ішла пра кампанію цкавання з боку блогераў Ксеніі Пляшковай, Сяргея Пятрухіна, Алесі Пархоменкі, якія спрабавалі звярнуць увагу сілавікоў на тое, што Васіна нібыта была датычная да дзейнасці Офіса Ціханоўскай.

Чытайце таксама: Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

У выніку да Васінай усё ж прыйшлі. Невядома, па якім з палітычных артыкулаў яе судзілі. Пракуратура запрошвала для яе тэрмін у калоніі, але ў выніку дзяўчына атрымала 2,5 года хіміі з накіраваннем.

Крысціна Васіна адбывае пакаранне.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць