Свет55

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс падчас выбарчай кампаніі зрабіў левага дэмакрата Абдула Эль-Саеда галоўным аб’ектам сваіх атак. Але той перамог на выбарах у Мічыгане і ў сваёй пераможнай прамове пакпіў як з Вэнса, так і з Дональда Трампа.

Cенатар Абдул Эль-Саед. Фота: Salwan Georges / Getty Images

На выбарах 3 лістапада 42‑гадовы Абдул Эль-Саед перамог у штаце Мічыган рэспубліканца Майка Роджэрса. Ён стане першым мусульманінам у гісторыі Сената ЗША. Ягоная перамога з саліднай, 6‑працэнтнай перавагай, стала асабліва заўважнай на фоне кампаніі, падчас якой вядучыя рэспубліканцы атакавалі яго не толькі за палітычныя погляды, але і за мусульманскае веравызнанне.

У кастрычніку, выступаючы на мітынгу ў падтрымку рэспубліканца Майка Роджэрса, Джэй Дзі Вэнс абвінаваціў Абдулу Эль-Саеда ў нелюбові да Амерыкі і непавазе да яе гісторыі. Ён заявіў, што дэмакрат, які нарадзіўся і вырас у Мічыгане, павінен быць удзячны краіне за магчымасці, якія атрымаў.

Віцэ-прэзідэнт назваў Эль-Саеда «ласачкай» (little weasel), якой варта заткнуць рот і быць удзячным Амерыцы.

У англійскай мове weasel — не толькі назва звярка, але і зняважлівае абазначэнне хітруна, праныры, як у нас ліса. Эль-Саед адказаў, што ён не ласка, а расамаха (wolverine), намякнуўшы на назву спартыўных камандаў Мічыганскага ўніверсітэта, які ён скончыў, — Michigan Wolverines («Мічыганскія расамахі»).

Пасля перамогі Эль-Саед не прапусціў нагоды пакпіць з Вэнса. Выступаючы перад прыхільнікамі ў Дэтройце, ён звярнуўся непасрэдна да віцэ-прэзідэнта:

«Джэй Дзі, хабібі, вельмі смешна, што, паводле Канстытуцыі ты будзеш абавязаны прывесці мяне да прысягі ў студзені».

Хабібі па-арабску азначае «даражэнькі», «каханенькі». У гэтым выпадку ласкавы зварот прагучаў як паблажлівая іронія з чалавека, які незадоўга да выбараў публічна абражаў Эль-Саеда. У падтэксце тут яшчэ і падкрэслена маскулінны стыль, якога стараецца трымацца Вэнс.

Людзі ў зале выбухнулі смехам.

«Расамахі» — 1, «Бакайз» — 0», — працягнуў Эль-Саед, намякаючы на даўняе суперніцтва Мічыганскага ўніверсітэта з Універсітэтам штата Агаё, які скончыў Вэнс. Спартыўныя каманды апошняга называюцца «Бакайз» (Buckeyes

).

Дасталося і Дональду Трампу. Падчас кампаніі прэзідэнт неаднаразова перакручваў імя Эль-Саеда, называючы яго «Махамедам», і выкарыстоўваў у дачыненні да яго слова «джыхадыст».

«Дональд, я ведаю, што табе цяжка даецца маё імя. Таму пасля таго, як Джэй Дзі прывядзе мяне да прысягі ў студзені, можаш называць мяне проста сенатарам», — са смехам заявіў пераможца.

Відэа з пераможнай прамовай завірусілася па сацсетках. Многія назвалі зварот да Вэнса «тролінгам найвышэйшага ўзроўню».

Хто такі Абдул Эль-Саед

Новаабраны сенатар нарадзіўся ў Мічыгане ў сям'і выхадца з Егіпта, які прыехаў у ЗША вучыцца. Сам палітык вывучаў біялогію і паліталогію ў Мічыганскім універсітэце, пасля чаго атрымаў доктарскую ступень у галіне грамадскага здароўя ў Оксфардзе, дзе вучыўся па прэстыжнай стыпендыі Родса. Пазней ён скончыў медыцынскую школу Калумбійскага ўніверсітэта.

У 30 гадоў Эль-Саед узначаліў дэпартамент аховы здароўя Дэтройта, пазней кіраваў адпаведнай службай акругі Уэйн. 

На выбарах у Сенат Эль-Саед выступаў за бясплатную медыцыну для ўсіх, павышэнне падаткаў для багатых і абмежаванне ўплыву карпарацый на палітыку. Таксама ён рэзка крытыкаваў Ізраіль за руйнаванне Газы.

Каментары5

  • Янка
    05.11.2026
    Ну можа хоць зараз людзі з Афрыкі ды Азіі пачнуць плыць ня ў Эўропу, а да свайго "пабраціма" сенатара-аднаверца у Амэрыку.
    А можа шчэ й тыя, хто ўжо прыехаў у Эўропы, спакусяцца на лепшую долю за акіянам і сплывуць з усім сваім майном і незлічонымі вывадкамі назаўсёды ў далёкую Амэрыку. Няблага было б.
  • усё лепей
    05.11.2026
    Віталь ,
    чым крыпта-сіянізм
  • Ну-ну
    05.11.2026
    Віталь, раскажыце, калі ласка, а жонка JD Вэнса, якая застаецца практыкуючай індуісткай і публічна неаднаразова адмаўлялася прыняць хрысьціянства – гэта як? А сяброўства з геем і мігрантам Тылем – гэта як? Вы не понімаете, это другое?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну53

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну53

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць