Грамадства11

Мінгарвыканкам выдзеліў пад засяленне медыкаў гатэль «Іст Тайм». Карміць іх будуць бясплатна

Гэта робіцца, каб дактары, якія працуюць з хворымі на каранавірус, маглі ізалявацца ад сваякоў на час эпідэміі. Такое рассяленне ажыццяўляецца па жаданні.

Мінгарвыканкам выдзеліў для сталічных медыкаў гатэль «Іст Тайм», разлічаны на 250 чалавек. Цяпер у гатэль засяляюць лекараў 10-й клінічнай бальніцы. Паводле крыніцы Tut.by, лекараў засяляюць у аднамесныя нумары. Першапачаткова ў спісах 24 чалавекі. 

Фота easttime-hotel.by

Адзін з новых пастаяльцаў патлумачыў, што такая ізаляцыя важная, каб лекары, якія кантактуюць з хворымі на каранавірус, не заразілі сваякоў.

Першапачаткова лекары 10-га клінічнага шпіталя разглядалі варыянт ізаляцыі ў гатэлі «Юбілейны». Але не дамовіліся наконт цаны: спачатку медыкам прапанавалі плаціць па 5-7 рублёў за суткі, а падчас афармлення папераў з'явілася сума 20 рублёў за суткі. Такім чынам, выходзіла па 600 рублёў за месяц.

Паводле першага намесніка старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрыя Чараднічэнкі, у гатэлі захацелі жыць каля 100 чалавек. Пакуль медыкаў селяць па адным у нумар. Для іх арганізуюць бясплатнае трохразовае харчаванне. На працу іх будуць вазіць аўтобусамі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?8

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

Разведка Швецыі: Эканоміка Расіі на мяжы найглыбейшага крызісу. Няясна, ці Пуціну пра гэта кажуць23

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?8

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць