«Ляжаць пад кропельніцамі». У Докшыцах каталіцкія святар і манах трапілі ў бальніцу з пнеўманіямі
У Докшыцах захварэлі на пнеўманію каталіцкі святар і манах. У раённую бальніцу яны трапілі ўчора, 1 красавіка. У абодвух пнеўманія. У аднаго — двух-, а другога — аднабаковая.

Касцёл святой Троіцы ў Докшыцах. Фота dokshicy.info.
«Тэст бралі, але вынікаў яшчэ няма. Ляжаць у агульнай палаце, пад кропельніцай», — расказалі пра стан мужчын «Нашай Ніве».
За мяжой ў апошні месяц святар і манах-капуцын не былі. Кажуць, у аднаго з іх усё пачалося са звычайнай прастуды, пасля таго як ён на мінулым тыдні пракаціўся на ровары.
Прыхаджан на каранцін не забіралі. Падмяніць святара на службах ёсць каму, але наведванне касцёла абмежавалі яшчэ пару тыдняў таму: людзей заклікалі лішні раз не рызыкаваць здароўем.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары