Свет2828

Трамп спыніў фінансаванне СААЗ за памылкі падчас пачатку эпідэміі

Злучаныя Штаты прыпынілі выплату ўнёскаў у Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). Пра гэта паведаміў у аўторак на брыфінгу ў Белым доме прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, піша tass.ru.

«Сёння я даручыў адміністрацыі прыпыніць унёскі ў СААЗ да правядзення ацэнкі ролі арганізацыі ў дрэнным кіраванні і ўтойванні [звестак] пра пашырэнне каранавіруса, — сказаў ён. — Усе ведаюць, што адбылося. Амерыканскія падаткаплатнікі ўносілі $400-500 млн у год у бюджэт СААЗ. Для параўнання: Кітай плаціў $40 млн».

«Адным з самых небяспечных рашэнняў [СААЗ] была крытыка ўведзенай ЗША забароны на авіязносіны з Кітаем і іншымі краінамі, — заявіў прэзідэнт. — На шчасце, я не прыслухаўся да іх рэкамендацый і адклаў пералёты, тым самым выратаваў тысячы і тысячы жыццяў <…> Паглядзіце на іншыя краіны, у прыватнасці Еўропы, якія паслухалі СААЗ і пакінулі межы адкрытымі».

Прэзідэнт ЗША абвінаваціў СААЗ у тым, што з-за яе няслушных ацэнак і рэкамендацый каранавірусам у свеце заразілася ў 20 разоў больш людзей, чым маглі б.

Паводле яго сцвярджэння, спецыялісты СААЗ даверыліся інфармацыі кітайскіх уладаў і паведамлялі, што вірус не перадаецца ад чалавека да чалавека.

«Яны казалі нам, што неабходнасці ў забаронах на перамяшчэнне няма, калі мы ўвялі забарону на ўезд», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

«Рашэнне іншых буйных краін не зачыняць межы было адной з самых сур'ёзных трагедый і страчаных магчымасцяў на ранніх этапах. Здзяйсняючы нападкі ў дачыненні абмежаванняў на перамяшчэнне, СААЗ ставіла палітычную карэктнасць вышэй за выратаванне жыццяў», — упэўнены амерыканскі лідар.

Каментары28

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць